НОВОСТИ / Новости / 13 сакавіка – 85 год з дня нараджэння Мікалая Віняцкага

13 сакавіка – 85 год з дня нараджэння Мікалая Віняцкага

“Адкуль выток – адтуль натхненне”

Айчына з’яўляецца адной з галоўных святыняў у жыцці чалавека. Усе народы стагоддзямі ахоўваюць свае хаты, гаспадарку, гарады, помнікі культуры, сваіх родных – усё, ва што мы ўкладваем сэнс слова Айчына. Кіраўшчына з’яўляецца яго Бацькаўшчынай, а вёска Чыгірынка – месцам яго нараджэння. Сёлета спаўняецца 85 год з дня нараджэння пісьменніка-земляка Мікалая Віняцкага.  

Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 13 сакавіка 1939 года ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна ў вялікай і працавітай сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую сямігодку і вучыўся на стацыянары ў Мінскім палітэхнікуме. Пасля яго заканчэння працоўны шлях пачаў тапографам. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна і аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С.М. Кірава. Кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці “Геадэзія”. Да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання “Белгеадэзія”.

Акрылены маляўнічымі краявідамі вёскі Чыгірынка, Мікалай Віняцкі пачаў пісаць вершы яшчэ са школы. Матчыны песні і калыханкі на ўсё жыццё запомніліся падлетку, а сакавітае беларускае слова не забылася і праз гады, пад час бясконцых вандровак па далёкіх і блізкіх весях. З пад пяра паэта ліліся творы на роднай мове. Першы зборнік вершаў “Пад крылом лебядзіным” з’явіўся ў 1996 годзе. Паэтычны зборнік з шэрагу тых кніг, якія пішуцца ўсё жыццё, калі добрым дарадцам аўтара становіцца мудрая развага, сталасць і вопыт.

У 1998 годзе выйшаў зборнік “Каб не пагасла зорачка надзей”. Назва паэтычнай кнігі цалкам адпавядае яе зместу. Усё бывае ў жыцці: радасць і смутак, шчасце і слёзы, але, як бы там ні было, нязменна з чалавекам застаецца паэзія. Кніга паэта “Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі…” з’явілася ў 1999 годзе. Мікалай Віняцкі ўвёў у кнізе, акрамя санета, класічныя формы верша. Вельмі своеасаблівы, арыгінальны зборнік “Адзвінелі жытоў каласы” выйшаў у 2001 годзе. Апрача традыцыйных вершаў і санетаў, упершыню створаны вянкі: актаваў, тэрцынаў, катрэнаў, трыялетаў – экзатычныя на фоне класічных жанраў. Новы крок да пашырэння і ўзбагачэння жанравых  абсягаў беларускай паэзіі – зборнік “Залатое пачуццяў руно”. Філіял Чыгірынская сельская бібліятэка запрашае прыхільнікаў творчасці на паэтычную замалёўку “Пуцяводная зорка”.

Наталля Хлапкова, метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

180 лет со времени написания Х.К. Андерсеном сказки «Снежная королева»

“Снежная королева” – одна из самых трогательных сказок мировой литературы. История о маленькой Герде, которая …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой