НОВОСТИ / Главная / Песня роднай зямлі

Песня роднай зямлі

Напрыканцы студзеня на Магілёўшчыне чатыры дні праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці», якая была арганізавана Магілёўскімі аблвыканкамам, абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».

Шэраг мерапрыемстваў гэтай канферэнцыі быў праведзен у Кіраўскім раёне: у Борках прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, на сцэне раённага Дома культуры быў паказаны спектакль «Песня роднай зямлі» па матывах паэм «Медуніца» і «Марыйка». Аўтарам гэтых твораў з’яўляецца наш зямляк-пісьменнік – старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Аляксандр Казека, які перад прадстаўленнем сказаў кранальныя ўступныя словы прысутным.

Пасля спектакля дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Расіі на чале з пісменніцай Ірынай Пенюковай паднялася на сцэну і падзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад прагляду.

Калектывам Цэнтральнай бібліятэкі была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава «Песня роднай зямлі», дзе госці пакінулі добрыя пажаданні жыхарам раёна.

  • изображение_viber_2023-02-01_08-58-47-916
  • изображение_viber_2023-02-01_08-58-42-314
  • изображение_viber_2023-02-01_12-22-07-829

Таксама ўдзельнікі канферэнцыі паднеслі ў дар раёну кнігу «Легенда по имени «Славный»».

Фота ўласныя і з сайта https://www.kirovsk.by.

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

С Днём Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна!

Этот государственный праздник в нашей стране отмечается ежегодно во второе воскресенье мая в соответствии с …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой