НОВОСТИ / Главная / Міхась Чарот: голас эпохі і беларускага слова

Міхась Чарот: голас эпохі і беларускага слова

7 лістапада адзначаецца 130 год з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і драматурга – Міхася Чарота. У межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прапануем звярнуцца да яго творчасці, як аднаго з яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

У яго творах гучаць тэмы любові да Бацькаўшчыны, гістарычнага лёсу беларускага народа, рэвалюцыйных перамен, пошуку справядлівасці і веры ў лепшае будучае. Адным з найбольш вядомых твораў Міхася Чарота з’яўляецца паэма «Босыя на вогнішчы». У ёй аўтар паказвае драматычныя падзеі часу, перажыванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і абнаўлення жыцця. Паэма вылучаецца эмацыянальнасцю, выразнымі вобразамі і напружаным гучаннем.

“Чытаючы творы пісьменніка, мы адкрываем для сябе багацце беларускай мовы, знаёмімся з літаратурнымі традыцыямі і яшчэ раз адчуваем, наколькі важна захоўваць сваю культурную спадчыну”.

Запрашаем у бібліятэку, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Міхася Чарота. Чытайце беларускае – адкрывайце сваё!

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

«Алеся»

Издательский дом «Звязда» приглашает к подписке на журнал «Алеся» на 1-ое полугодие 2027 года. «Алеся» …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой