НОВОСТИ / Дзень роднай мовы / Конкурс чытальнікаў “Родная мова – духоўная спадчына народа”

Конкурс чытальнікаў “Родная мова – духоўная спадчына народа”

У філіяле П-Слабадская сельская бібліятэка-клуб прайшоў конкурс чытальнікаў “Родная мова – духоўная спадчына народа”.  Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і прыметамі. Даведаліся, што гэтыя кароткія моўныя выразы ўзбагачаюць нашу мову, робяць яе яснай і паэтычнай. Юныя госці таксама з задавальненнем чыталі ўслых творы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі. Кожны жадаючы атрымаў магчымасць прачытаць верш або ўрывак з любімага твора на беларускай мове.

Да мерапрыемства была аформлена выстава беларускіх паэтаў і пісьменнікаў “Жыве ў вяках беларуская мова”. На кніжнай выставе былі прадстаўлены класікі і сучаснікі беларускай прозы і паэзіі.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

«Квітней, мая Беларусь!»

Супрацоўнік філіяла Скачкоўская сельская бібліятэка-клуб арганізаваў для рабят мерапрыемства «Квітней, мая Беларусь!». Яно пачалося з …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой