НОВОСТИ / Главная / Юбілей класіка беларускай літаратуры: 90 гадоў Генадзю Бураўкіну

Юбілей класіка беларускай літаратуры: 90 гадоў Генадзю Бураўкіну

28 жніўня 2026 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА, выдатнага беларускага паэта, перакладчыка, журналіста і грамадскага дзеяча. Яго творчасць стала значнай часткай літаратуры Беларусі другой паловы XX стагоддзя.

Першыя вершы аўтара друкаваліся яшчэ ў школьныя гады. У 1960 г. выйшаў яго дэбютны паэтычны зборнік «Майская просінь». Пазней пабачылі свет зборнікі «З любоўю і нянавісцю зямною», «Жніво», «Выток» і іншыя.

Асобае месца ў спадчыне пісьменніка займае літаратура для юных чытачоў. Ён стварыў дзіцячыя кнігі «Тры казкі пра Зая» і «Сінія арэлі». У гэтых творах гарманічна спалучаюцца мяккі гумар, дабрыня і павага да дзіцячага ўспрымання свету.

«Пад «КАЛЫХАНКУ» Генадзя БУРАЎКІНА маленькія беларусы засынаюць ужо больш за 20 гадоў.

Гэтая калыханка стала сапраўдным музычным сімвалам аднайменнай беларускай дзіцячай тэлеперадачы, а музыку да яе стварыў Васіль Раінчык.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

22 сентября — День без автомобиля

Ежегодно, начиная с 2008 г., 22 сентября в Республике Беларусь проводится акция «День без автомобиля». 22 …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой