З нагоды Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiале Жылiцкая сельская бiблiятэка для вучняў малодшых класаў ДУА «Жылiцкая сярэдняя школа» адбыўся гiстарычны экскурс «Паклон табе, родная мова – душы чысты прамень».
Пачалося мерапрыемства з размовы пра гiсторыю ўзнiкнення свята, дакранулiся ўдзельнiкi да крынiц роднай мовы, з легкасцю разгадвалi беларускiя загадкi, прыгадывалi беларускiя прыказкi i прымаўкi. З вялiкiм задавальненнем гулялi ў перакладчыкаў, слухалi вершы, размаўлялi на беларускай мове. Напрыканцы было адзначана, што трэба не толькi вывучаць сваю мову, але i часцей размаўляць на ей.