Нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Саламаха ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1952 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Скачок. Пасля заканчэння Скачкоўскай сярэдняй школы Кіраўскага раёна (1966) быў залічаны на працу карэктарам у рэдакцыю раённай газеты «Зара» (з 1969 г. мела назву «Кіравец»). У 1968–1970 гг. служыў у арміі.
У 1975 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў старшым рэдактарам у Дзяржаўным камітэце Беларусі па кінематаграфіі (1975–1983). З 1983 г. – у часопісе «Маладосць».
З 2003 г. У. Саламаха з’яўляўся намеснікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», з 2004 г. быў галоўным рэдактарам часопіса «Вожык», з 2008 г. – выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
З 2010 г. працуе рэдактарам аддзела прозы ў часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1982 г.).
Першыя апавяданні У. Саламахі «Блізкі далёкі бераг», «Яўменава хата» надрукаваны ў 1977 г. у часопісе «Маладосць». Першы зборнік «На ўзмежку радасці» выйшаў з друку ў 1980 г. Многія раннія творы былі падпісаны псеўданімамі У. Дабаснянскі, М. Печань, У. Бераснёўскі, У. Берасневіч, У. Масткоўскі.
Ён аўтар зборнікаў «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк – лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (1994), «Апазнаецца асоба мужчыны…» (1998), «Напрадвесні» (2001), «Там, дзе самота і радасці…» (2010), «І няма шляху чужога» (2014; Нацыянальная літаратурная прэмія, 2015).
Апавяданні і аповесці У. Саламахі прасякнуты глыбокім псіхалагізмам. Героі – сучаснікі аўтара, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.
Творчым дасягненнем У. Саламахі стала апавяданне «Жыць тры дні», напісанае пісьменнікам у пачатку літаратурнай дзейнасці. Вобраз галоўнай гераіні Вольгі атрымаўся надзвычай праўдзівым і пераканаўчым. На думку некаторых даследчыкаў літаратуры, гэта «адзін з лепшых твораў «малога жанру» аб Вялікай Айчыннай вайне» (Марціновіч А. Бяссонне Млечнага Шляху : выбр. старонкі беларус. літ. / Алесь Марціновіч. Мінск, 2016. С. 470).
Уладзімір Саламаха – аўтар нарысаў «Лесарубы», «На маёй зямлі», «Зямныя сімвалы», «На зялёных промнях Бярозы», «У кожнага чалавека свая рака» і інш. Многія з іх – сапраўдны гімн Радзіме. Аўтар піша аб прыродзе, яго хвалюе пытанне захавання экалагічнай раўнавагі на зямлі.
Некаторыя празаічныя творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую, эстонскую і іншыя мовы. Ён напісаў сцэнарыі, па якіх былі зняты дакументальныя і мультыплікацыйныя фільмы.
Уладзімір Саламаха вядомы таксама як таленавіты публіцыст. Ён напісаў шмат артыкулаў аб літаратуры, стварыў літаратурныя партрэты многіх беларускіх і рускіх пісьменнікаў (А. Грачанікава, У. Дамашэвіча, В. Гардзея, Ю. Зарэцкай, М. Грыбава, Я. Сіпакова і інш.).
З’яўляецца аўтарам рэцэнзій на кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. У выніку плённай працы У. Саламахі ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства былі выдадзены кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій «Званыя і выбраныя» (1999), зборнікі «Сусвет дабрыні» (2005) і «Літаратура: застаецца сапраўднае» (2014), куды ўвайшлі эсэ, артыкулы і дыялогі.
У 1985 і 1987 гг. з’яўляўся лаўрэатам Міжрэспубліканскага конкурсу публіцыстыкі, у якім прымалі ўдзел пісьменнікі і журналісты Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Уладзімір Саламаха – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2002), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г.
https://bis.nlb.by
Саламаха, У.П. Апазнаецца асоба мужчыны… : аповесці / У.П.Саламаха.- Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1998.- 382с.
У наш супярэчлівы час няпроста складаецца жыццё асобы, галоўны крытарый існасці якой — дабрыня і чалавечнасць. Аповесць «Перакулены свет» — своеасаблівы фокус, у якім перапляліся лёсы нашых сучаснікау: шафёра, чыноўніка новай хвалі, былой прастытугкі, ахоўніка сталінскага ГУЛАГа, «новага беларуса»… Уласная трагедыя чалавека, як і трагедыя многіх людзей, у аповесці «Апазнаецца асоба мужчыны…» абумоўлена ваяўнічым наступам бездухоўнасці.
Саламаха, У.П. Сусвет дабрыні : эсэ,артыкулы,дыялогі / Уладзімір Саламаха.- Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005.- 284с.
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі пісьменіка Уладзіміра Саламахі ўвайшлі эсэ, артыкулы аб літаратуры, літаратурныя партрэты некаторых беларускіх пісьменнікаў, а таксама размова аўтара з калегамі па пяру аб сённяшнім літаратурным працэсе, іх творчасці і жыцці.
Саламаха, У.П. Там,дзе самота і радасці… : аповесці / Уладзімір Саламаха.- Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010.- 239с.-( Пераходны ўзрост)
Героі дзвюх аповесцей Уладзіміра саламахі – старшакласнікі, якія ўжо на парозе вялікага самастойнага жыцця: зараджаецца першае каханне, з’яўляюцца сумленні, ці так яны робяць у сваім жыцці, як трэба, чаму рэчаіснасць такая жорсткая і несправядлівая і як захаваць сваю годнасць у тых нялёгкіх сітуацыях , у якія трапляюць. Наперадзе у кожнага – свая дарога, але як на ёй не схібіць, каб застацца самім сабой?
Саламаха, В. П. Лица и Лик : повести / Владимир Саламаха. – Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011 – 277, [2] с.. – (Лімаўскі фальварак) ББК 84(4Беи)6-44
Герои трех повестей Владимира Саламахи — люди разных поколений. Они живут и действуют в разное время нашей истории. В повести «Лица и Лик» — это наши современники. Шофер, чиновник новой волны, бывшая «продажная» девушка, охранник сталинского ГУЛАГа, «новый белорус»… В повестях «И нет пути чужого» и «Утешь меня кривдой…» — люди военного поколения. Пережив невзгоды лихолетья, имея активную жизненную позицию, сейчас они решают наиважнейший вопрос: как относиться к тем, кто никак не проявил себя в деле защиты Отечества? Доминирующая мысль, объединяющая эти произведения, — только прочный внутренний духовный стержень позволяет людям в любой ситуации оставаться людьми. Произведения печатаются в переводе с белорусского языка.
Саламаха, В. П. Утешь меня кривдой… : [повести и рассказы] / Владимир Саламаха. – Минск : Харвест, 2010 – 332, [3] с.. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі) ББК 84(4Беи)6-44
В остросюжетном социально-психологическом произведении Владимира Саламахи сталкиваются два принципа отношения к жизни: человечность и воинствующая бездуховность. Автор прослеживает. как непросто в этом столкновении сохранить те лучшие качества, которые позволяют оставаться настоящим человеком.
Саламаха, У. П. І няма шляху чужога : аповесці / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014 – 493, {2] с.. – (Беларуская проза ХХІ стагоддзя) ББК 84(4Беи)-44
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў — нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават у трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.
Саламаха, У. П. Калі ўпадзе адзін… : раман у аповесцях / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020 – 405, [1] с. ББК 84(4Беи)6-44
У аснове рамана – маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы – бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i гуднянцы, якiя цудам выжылi. “Калі ўпадзе адзін” – гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач. Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
Саламаха, У. П. З любоўю і дабром : артыкулы, эсэ, дыялогі, роздумы / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Звязда, 2021 – 462, [1] с. ББК 83.3(4Беи)
Кніга расказвае пра шматгранную творчасць многіх беларускіх і некаторых расійскіх пісьменнікаў розных пакаленняў. У выданне ўключаны артыкулы, эсэ, дыялогі і роздумы, напісаныя аўтарам у розныя гады. Асобнае месца ў кнізе займаюць эсэ раздзела “Па шляху класікаў”. У іх У. Саламаха паказвае прыгажосць роднай зямлі, яе людзей, якія станавіліся і становяцца прататыпамі герояў твораў нашых класікаў, сучастных пісьменнікаў і самога аўтара.
Саламаха, У. П. Сустрэчы без расставанняў : аповесці, апавяданні / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016 – 347, [2] с. ББК 84(4Беи)6-44
У кнігу уключаны аповесці і апавяданні, прысвечаныя нашай мінуўшчыне і дню сённяшняму. Героі сацыяльна-псіхалагічных твораў пісьменніка – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. Адны з іх знайшлі сваё месца ў жыцці, іншыя нястомна шукаюць яго, сустракаючы на сваім шляху цяжкасці, адольваюць іх. Але ўсе яны – стваральнікі, прыходзяць да разуммення, што годнасць чалавека шмат у чым вызначаецца тым, хто ён для людзей, грамадства, Айчыны.
Саламаха, У. П. Напрадвесні : аповесць, апавяданні, эсэ / Уладзімір Саламаха ; [мастак В. В. Дударэнка]. – Минск : Юнацтва, 2001 – 189, [1] с. ББК 84(4Беи)6-44
Героі аповесці “Напрадвесні” – учарашнія выпускнікі вясковай школы. Яны апынуліся на раздарожжы: па якой з дарог лепей пайсці ў жыццё, як не памыліцца? Бацькі, школа выхоўвалі іх на лепшых чалавечых традыцыях. А як цяпер спасцігнуць сутнасць жыцця, каб не сутыкнуцца з хлуснёй, хціўствам, з іншымі не лепшымі якасцямі сучаснага жыцця? Аб нялёгкім пошуку свайго месца ў ім, аб тым, як годна маладыя людзі выходзяць з розных жыццёвых сітуацый, і расказвае гэты твор.
У кнігу таксама ўключаны апавяданні, якія закранаюць тыя самыя праблемы нашых маладых сучаснікаў.
Эсэ – аповяд пісьменніка аб прыгажосці роднай прыроды.
Саламаха, У.П. Цяпло чужога сэрца : аповесць,апавяданні / У.П.Саламаха.- Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990.- 246с.
Які б ні быў складаны лёс, чалавек пераадольвае яго, калі ставіць перад сабой канкрэтную мэту. Пра гэта аповесць “Дамба”, героі якой жывуць і працуюць у пасляваенныя гады. Пошук маладымі людзьмі свайго месца ў жыцці, першае каханне, радасці і расчараванні – праз усё гэта праходзяць героі аповесці “Напрадвесні”. Аповесць “Цяпло чужога сэрца” і апавяданні прысвечаны сучаснасці.
У кожнага чалавека свая рака
Нядаўна споўнілася 55 гадоў вядомаму беларускаму пісьменніку і публіцысту Уладзіміру Саламаху. Адразу скажу: ён мой зямляк і вучань. Шмат гадоў таму я расказваў чытачам “Рэспублікі” пра яго біяграфію, станаўленне як асобы. Сёння мой расказ аб некаторых аспектах творчасці Уладзіміра Саламахі.
Зямля нашай роднай Кіраўшчыны багата неардынарнымі, таленавітымі, гераічнымі людзьмі. Некаторыя з іх вызначыліся як барацьбіты за свабоду і незалежнасць Айчыны, асобныя праславілі родны край набыткамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі. А вось беларускі пісьменнік Уладзімір Пятровіч Саламаха ўзбагаціў духоўную спадчыну сваімі чыстымі, патрыятычна накіраванымі творамі. З гонарам сцвярджаю, што ў духоўным падмурку беларускай дзяржаўнасці ёсць цагліна і нашага земляка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя К.Каліноўскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Саламахі. Уладзімір Саламаха ўпершыню выступіў у друку са сваімі апавяданнямі ў 1977 годзе. Першыя ж кніжкі — “На ўзмежку радасці”, “Заўтра ў дарогу” — з’явіліся ў 1980-м. Некалькі біяграфічнай была аповесць “Напрадвесні”. Імкненне псіхалагічна напоўніць матэрыял і выйсці за рамкі тыповасці прывяло да напісання кнігі “Кавалёк – лесавая былінка” (1988 г.). Галоўны вобраз твора Міхась Кавалёк – “лесавік”, які ўяўляе сабой нешта адно цэлае з прыродай. Маленькі чалавек з “дна” сучаснага грамадства падымаецца на такую духоўную вышыню, да якой і “сталпам” ніколі не дацягнуцца. Асобныя эпізоды аповесці так лірычна акрэслены, што нагадваюць паэму ў прозе. Нечаканым паваротам у творчым пошуку Уладзіміра Саламахі стала кніга “Прывід у скураным крэсле”. Тут дзейнічаюць ужо не “маленькія людзі”, а чыноўнікі важнай установы. У пагоні за лепшым уладкаваннем асабістага жыцця яны “грызуцца”, як “павукі ў банцы”. Гэтыя “прывіды” вельмі небяспечныя, бо ўмела хаваюць сапраўдны твар, хочуць паказацца дабрадзеямі. У выніку – раздваенне асобы. На вялікі жаль, такіх “прывідаў” шмат і сярод сучаснага чыноўнага люду. У аповесці “Расступіся, зямля…” пісьменнік своеасабліва аналізуе падзеі мінулай вайны. Зломленыя маральна і фізічна жанчыны праз столькі гадоў знаходзяць у сабе сілы, каб пакараць гвалтаўніка. Справядлівае перамагае. У аповесці “Апазнаецца асоба мужчыны” (“Адысея душы”) выкрываецца хцівасць прыстасаванцаў, для якіх чужы лёс і чужы боль увогуле не існуюць. За чалавечнасць і духоўнасць у самых змрочных абставінах выступае аўтар твора. Багаты матэрыял для роздуму дае аповесць “Перакулены свет” (1997 г.). Гэта вельмі праўдзівы і псіхалагічна насычаны твор, у якім аўтару ўдалося глыбока пранікнуць у сутнасць негатыўных працэсаў, што прывялі да душэўных пакут шмат сумленных людзей. Пісьменнік высвечвае прычыны грамадскай хваробы. І яны не ў эканамічных і грамадскіх пераўтварэннях, а ў духоўных надломах і адступленнях ад народных традыцый. Духоўнае адраджэнне – вось галоўны клопат пісьменніка-патрыёта. Кніга Уладзіміра Саламахі “Званыя і выбраныя” (1999 г.) красамоўна сведчыць аб імкненні пісьменніка пашырыць кола прыхільнікаў мастацкага слова шляхам уключэння ў літаратурны працэс новых чытачоў і творцаў. У дадзеным выпадку мастацкая публіцыстыка даходзіць наўпрост да самых шырокіх слаёў нашага грамадства. Аўтар тактоўна, даверліва і проста даводзіць да чытача сваю пазіцыю ў літаратуры, з вялікай цеплынёй і павагай піша аб творчасці сучасных празаікаў і паэтаў розных пакаленняў. Класіка беларускай прозы І.П.Шамякіна шматлікія чытачы лічаць “люстэркам краіны”, гонарам нацыі, узорам творцы-пісьменніка. Але ж У.Саламаха ў сваім артыкуле “Вялікія таксама людзі, або Пра што расказалі дзённікі Шамякіна” даводзіць да чытача новую, самую тонкую грань талента майстра: гэта самы просты, а значыць, самы свабодны, даверлівы, самы добразычлівы чалавек і грамадзянін. І самі па сабе цягнуцца рукі да кніг народнага пісьменніка, каб яшчэ раз перачытаць, перадумаць, узбагаціцца духоўна. Ва ўсіх творах Уладзіміра Саламахі беларуская прырода служыць сімвалам прыгажосці, непаўторнасці і аб’ектам душэўнага замілавання. Згусткам усяго гэтага захаплення з’яўляюцца эсэ “На зялёных промнях Бярозы” і “У кожнага чалавека свая рака…”. Тут проста духоўна і матэрыяльна адчуваеш прыцягальную сілу роднай зямлі. Узнікае моцнае жаданне бачыць народ, які жыве на гэтай зямлі, свабодным і заможным.
Опубликовано: 02.04.2004
https://www.sb.by
Сутыкненне чалавечнасці і бездухоўнасці. Саламаха, В.П. Утешь меня кривдой…/ Владимир Саламаха. — Минск, 2010. — 336 с.
Уладзімір Саламаха як мастак слова — выразны традыцыяналіст. Чытаючы яго апавяданні і аповесці, часам нават успамінаеш колішнюю тэорыю бесканфліктнасці. Але гэтыя ацэнкі, калі ўчытаешся ў кантэкст прозы таленавітага беларускага аўтара і нашага сучасніка, пра якога, на жаль, не дужа шмат піша літаратурная крытыка, проста самі сабой адпадаюць. Вось і ў новай кнізе “Утешь меня кривдой”, якая напісана на рускай мове, перад чытачом насамрэч разгортваецца няпросты канфлікт. І не толькі паміж героямі, але і канфлікт вобразаў жыцця. Нельга без хвалявання сачыць за развіццём сюжэта ў аповесці “Разверзнись, земля”. Сышліся вайна і мірнае жыццё, сышліся супраць адзін аднаго людзі з сумленнем і тыя, у каго замест сэрца — камень. Здавалася б, можна існаваць поруч, хадзіць па адных вуліцах, можна жыць, няхай сабе і не пазіраючы ў бок нелюдзяў, падман-шчыкаў, зладзеяў. Ды як жыць, калі фізічным становіцца душэўны боль?!. Трывога пісьменніка за чалавека сумленнага навідавоку. Яна — і ў іншых творах кнігі “Утешь меня кривдой…”. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, даволі дынамічныя, паводзіны герояў выпісаны настолькі вобразна, аб’ёмна, што часам уяўляеш сябе прысутным у той ці іншай мастацкай прасторы, прыдуманай пісьменнікам. Гэта сведчыць на карысць таго, што па творах аўтара можна смела здымаць мастацкае кіно.
Опубликовано: 9 ДЕКАБРЯ 2010
https://www.sb.by
Саламаха: национальная литературная премия – свидетельство признания читателями писательского труда
Национальная литературная премия – свидетельство признания читателями писательского труда. Такое мнение высказал сегодня журналистам в Щучине лауреат Первой национальной литературной премии Беларуси, писатель, лауреат государственной премии Владимир Саламаха, передает корреспондент БЕЛТА.
“Работа каждого из нас является стоящей, если она оказывается нужной другим людям. Поэтому учреждение национальной литературной премии – очень важное для писателей и поэтов событие”, – считает Владимир Саламаха.
По его словам, “писательский труд должен быть достоин своего читателя, признание в виде премии – свидетельство того, что книга его нашла”.
Владимир Саламаха сегодня получил премию в номинации “Лучшее произведение прозы” за книгу “І няма шляху чужога”. Прозаик трудится на писательской ниве около 30 лет, является автором многих книг. Над последним произведением он начал работать еще в молодости, однако закончил только сейчас. Дело в том, что книга состоит из четырех блоков, посвященных людям, их судьбам. А один из блоков – о войне, а именно – о взаимоотношениях людей по разные стороны баррикад. “Наверное, только не так давно пришло время осмысливать события войны моему поколению”, – считает писатель.
“Название книги отражает основную идею: то, что ни у кого из нас не должно быть “чужого” пути. Мы должны быть вместе. Это показала наша история и доказывает день сегодняшний. Когда мы вместе, у нас все получится”, – резюмировал автор.
Лауреатами Первой национальной литературной премии стали сегодня 6 белорусских авторов.
6 сентября 2015.
Елена Стасюкевич – БЕЛТА.