Учреждение культуры "Сеть библиотек Кировского района"
Copyright © 2013-2016
Алексиевич, С. А. Время сэконд хэнд / Светлана Алексиевич. - [4- изд., стериотип.]. - Москва : Время, 2016 - 509, [2] с.. - (Собрание произведений) ББК 84(4Бел)6-44
Алексиевич, С. А. Время сэконд хэнд / Светлана Алексиевич. - [4- изд., стериотип.]. - Москва : Время, 2016 - 509, [2] с.. - (Собрание произведений) ББК 84(4Бел)6-44

Завершающая книга документально-художественного цикла «Голоса Утопии» повествует об относительно небольшом отрезке времени. Это где-то 1930-2010 гг. Всего 80 лет, но как они повлияли на жизнь постсоветских стран! Становление коммунизма, его падение, попытки построить свой «советский капитализм», попытки вернуться к этому уже в XXI веке… С помощью своих собеседников (книга построена по такому же принципу как и предыдущие произведения автора: через монологи-диалоги отдельно взятых героев) Алексиевич старается ответить на заданный ещё Некрасовым вопрос: кому на Руси жить хорошо? А заодно пытается узнать, было ли в нашей истории так называемое «золотое время» и, если да, то когда? Когда люди жили счастливо? И что такое счастье вообще? Каждый из героев книги отвечает на эти вопросы по-своему. Для кого-то счастье заключается в советской стабильности, понимании того, что ты жил в Великой стране, которую все уважали. Кому-то всё это не нужно: «к чему идеи, если холодильник пуст?», спрашивают герои произведения. Их устраивает то, что магазины забиты мясом и колбасой, за деньги можно купить всё, что угодно, а идеи… «Живут же другие без них, и мы проживём!» Алексиевич не осуждает своих собеседников. Просто внимательно слушает. И анализирует. Разве можно сказать, кто прав, а кто нет, если всё в нашем мире довольно условно? То, что сегодня нам кажется важным, завтра пренебрежительно назовут «пережитками прошлого». И наоборот.

Неуемные характеры: о комсомольской юности выпускников БГСХА и ВГАВМ Анатолия Подоляка, Петра Шашенко и Михаила Дятлова/ составители: М.К.Дятлов, А.Н.Подоляк; под общей редакцией А.П.Курдеко. – Могилев: Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2016. – 180с.: ил. Данное биографическое издание посвящено памяти и 70-летию со дня рождения председателя Кировского райисполкома, проректора по административно-хозяйственной работе Белорусской сельскохозяйственной академии Петра Евтихиевича Шашенко. Одновременно сообщается о его друзьях, коллегах и многочисленных тружениках сельскохозяйственного производства, с кем ему пришлось общаться и вместе работать. «Удачная подборка статей из газет и журналов о работе молодого руководства колхоза им. Куйбышева (Анатолий Подоляк, Петр Шашенко, Михаил Дятлов) и всего коллектива, возглавляемого ими, отражает энтузиазм и задор, с которыми они трудились, выводя хозяйство в передовое» – из предисловия председателя Кировского районного исполнительного комитета А.М. Бутарева. «Неуемные характеры» – простые люди, которые жили, живут и работают на Кировской земле. Они не все знакомы, узнаваемы и приметны. Но они – здесь родились, или переехали и остались. Они наши.

Акунин, Б. Азазель : [роман] / Борис Акунин. – Москва : Захаров, 2001. – 237с. – ( Новый детективъ). «Азазель» – первый роман из серии о необыкновенном сыщике Эрасте Фандорине. Ему всего двадцать лет, но он удачлив, бесстрашен, благороден и привлекателен. Юный Эраст Петрович служит в полицейском управлении, по долгу службы и по велению сердца расследует крайне запутанное дело. Книги об Эрасте Фандорине насыщены информацией из истории Отечества и одновременно являются увлекательнейшим детективным чтением.

Гніламёдаў, У.В. Вяртанне : раман / Уладзімір Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. — 428 с. — (Беларуская проза ХХI стагоддзя). У рамане «Вяртанне» вядзецца аповед пра вяртанне бежанцаў з Заходняй Беларусі на сваю радзіму ў 1922 годзе. Яны апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, бурлілі высокія хвалі палітычных страсцей, бо надта шмат было незадаволеных існуючым рэжымам. Пісьменнік здолеў стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт эпохі 20-х гадоў XX стагоддзя.

У 2017г. мы адзначаем 105 год стварэння легендарнай Паўлінкі. Купала, Я. Паўлінка : камедыя ў 2-х актах / Янка Купала.- Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006.- 62с. Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі Купала напісаў камедыю. Такой сталася “Паўлінка”, створаная ў 1912 годзе. “Адвечная песня” і “Сон на кургане” былі больш паэмамі, чым п’есамі, а “Паўлінка” прызначалася для сцэны. Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, а пасля драматычным гуртком у Пецярбургу. Галоўная гераіня разумная, дасціпная і вострая на язык Паўлінка. Гэтая вольналюбівая і здольная пастаяць за сябе і за сваё каханне дзяўчына ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Яна закахалася ў мясцовага настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі. Яе прываблівае тое святло новых ідэй, якія ён нясе. Аднак на шляху закаханых становяцца перашкоды патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы.

Саламаха, У. П. Сустрэчы без расставанняў : аповесці, апавяданні / Уладзімір Саламаха. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 347, [2] с. У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Дружба” і іншых прэстыжных літаратурных прэмій Уладзіміра Саламахі ўключаны аповесці і апавяданні, прысвечаныя нашай мінуўшчыне і дню сённяшняму, нашым землякам. Героі сацыяльна-псіхалагічных твораў пісьменніка – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. Адны з іх знайшлі сваё месца ў жыцці, іншыя нястомна шукаюць яго, сустракаючы на сваім шляху цяжкасці, адольваюць іх. Але ўсе яны – стваральнікі, прыходзяць да разумення, што годнасць для чалавека шмат у чым вызначаецца тым, хто ён для людзей, грамадства, Айчыны. У кнігу ўвайшлі дылогіі: “Адплаціцца нам…” і “Сустрэчы без расставанняў”. Пісьменнік прапануе апавяданні: “Трынкен шнапс, гармонік шпілен…”, “Жыць тры дні”, “Адно слова” і інш. Людзі твораў Уладзіміра Саламахі добрыя і шчырыя людзі. Яны гатовы прыйсці на дапамогу, калі ў каго здарылася бяда; вызначаюцца любоўю да працы. Творы Уладзіміра Саламахі доказ таго, што ў нас ёсць сапраўдная нацыянальная літаратура.

Антон Алешко. Дороги без следов Алешко, А. А. Дороги без следов : романы : перевод с белорусского / Антон Алешко. — Минск : Мастацкая літаратура, 2014. — 382 с. Кто-то из великих однажды сказал: «Хорошая книга — это подарок, завещанный автором человеческому роду». На наш взгляд, есть книги, которые являются не просто подарком, а оберегом, спасающим целые поколения — от забытья, от неправды, от насаждения безнравственности. К таким талисманам, несомненно, можно отнести и книгу Антона Алешко «Дороги без следов». В романах «Дороги без следов» и «Крылатое племя», вошедших в книгу, писатель показывает жизнь и подвиги советских летчиков-истребителей, их боевую дружбу с французскими летчиками-антифашистами, рожденную в совместной борьбе против фашистских захватчиков. Летчики-истребители Великой Отечественной войны внесли огромный вклад в дело Великой Победы. Многие из них были награждены званием "Герой Советского Союза". К сожалению, многие получили это звание посмертно. Их имена и подвиги навсегда останутся в памяти нашего народа как пример неподражаемого патриотизма. Они заслужили такую память своими подвигами!

Танк Максім Мне пару крыл дало юнацтва… : Выбраная лірыка / Максім Танк ; Укладанне В. Рагойшы. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. - 479 с. - (Беларуская паэзія XX стагоддзя). 17 верасня – 105 год з дня нараджэнняМаксіма Танка Максім Танк адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры, сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна — беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. У кнігу народнага паэта Беларусі Максіма Танка ўвайшлі ўзоры яго інтымнай, грамадзянскай, пейзажнай і філасофскай лірыкі, а таксама асобныя сатырычныя вершы. Творы згрупаваны ў асобныя раздзелы паводле іх жанравай прыналежнасці, што, апрача ўсяго, дазваляе не толькі лепш задаволіць разнастайны густ шырокага чытача, але і зручней карыстацца кнігай пры вывучэнні “праграмных” твораў паэта ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах нашай краіны.

Пташнікаў, І. Пагоня : аповесць, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Іван Пташнікаў ; [прадмова С. Андраюка, с. 3?17]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 444, [2] c. 7 кастрычніка спаўняецца 85 год Івану Мікалаевічу Пташнікаву. Іван Пташнікаў нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў 1932 годзе ў вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці – прадстаўнік беларускай «вясковай» прозы, майстар навелы, тонкі пейзажыст, які валодае багаццем жывой народнай мовы, добра разумеў тое, пра што пісаў. Ва ўсіх творах Пташнікава ў цэнтры ўвагі - лёс чалавека. У кнігу «Пагоня» ўвайшлі апавяданні пра жыццё падлеткаў у час Вялікай Айчыннай вайны і цяжкія пасляваенныя гады. Складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, і не менш складаная рэальнасць жыцця, прымушае герояў раскрыць сваю душу, свае надзеі і мары на парозе свету...

Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў : у 2 т. Т. 1 : Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Віцэнт Дунін-Марцінкевіч; укладанне з тэксталагічнай падрыхтоўкай, прадмова, пераклад і каментарыі Я. Янушкевіча. Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. 494 с. : [16] л. іл. Віцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-1884) класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч. Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і выканаўшы ў ёй адну з галоўных роляў. Першыя вядомыя паэтычныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча на польскай мове («Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна») прасякнуты сентыменталізмам і рэлігійнымі матывамі. Ён паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, у выпрацоўцы новых жанрава-стылістычных форм (ідылія, вершаванае апавяданне і аповесць, балада, камедыя). Прадстаўленны першы том збора твораў, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння патрыярха айчыннай літаратуры і складаецца з двух разделаў: «Драматычныя творы», «Вершаваныя аповесці і апавяданні», куды ўвайшлі славутыя камедыі «Sielanka» («Ідылія»), «Залеты», несмяротная «Пінская шляхта», а таксама паэмы «Гапон», «Вечарніцы» і інш. У выданні пададзена творчая спадчына ў арыгінале: на беларускай, польскай і «пінчуцкай» мовах.