21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы.
Зразумела, у кожнага народа свая мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Менавіта гэтаму святу прысвечана інфармацыйная гадзіна “З любоўю да роднага слова”, якая прайшла ў адзеле абслугоўвання дзіцячага чытача. Для ўсіх жадаючых быў праведзены экскурс у мінулае “Беларуская мова – мелодыя сэрца”.
Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка і інш. Літаратура кніжнай выставы і рэкламныя лістоўкі “Беларуская кніга – гэта цікава” карысталіся попытам у чытачоў бібліятэкі.