Беларусь – наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? Канешне, з песні маці, з роднага слова! І нездарма на нашым мерапрыемстве, якое прйшло ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле гучала, як звон, “Вандроўка у родную мову” бо мы, беларусы, павінны ганарыцца роднай мовай. Яна прыгожая, сакавітая, лагодная, нездарма многія паэты прысвяцілі свае вершы нашай роднай мове.
Адкрыў мерапрыемства “Буцік лепшых беларускіх кніг”, які быў аформлены ў дзіцячай бібліятэцы і запрасіў усіх чытачоў “прымерыць” самыя чытаемые кнігі беларускіх аўтараў, адкрыць для сябе новых сучасных пісьменнікаў, пазнаёміцца з часопісамі “Вясёлка”, “Буся”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №2 ім. К.П. Арлоўскага г.Кіраўска”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі рабятам падзяліцца на дзве каманды “Сонейка” і “Вяселка” і пагуляць у гульню, каб даказаць, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах: “Скарбы роднай мовы”, “Чароўны клубочак”, “Перакладчык”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Нечаканыя пераўтварэнні”. К мерапрыемству вучні падрыхтавалі малюнкі на тэму “Мая любімая беларуская казка”.
Дзень запомніўся ўсім. Дзякуючы такім мерапрыемствам дзяці разумеюць, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў мове захавана гісторыя нашага народа.