У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Цэнтры вольнага часу ў межах Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь юным жыхарам раёна – лепшым прадстаўнікам навучальных устаноў, якія вылучаюцца заслугамі ў вучобе, спартыўным, творчым і грамадскім жыцці.
Разам з пашпартамі юным жыхарам раёна ўручылі выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў рабяты з цікавасцю азнаёміліся з матэрыяламі інфармацыйнай выставы “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”, падрыхтаванай “Сеткай бібліятэк Кіраўскага раёна”.
Артыкул раённая газета “Кіравец”