ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённай онлайн-акцыі
да Міжнароднага дня роднай мовы
#МОВАгучыць
1.Агульныя палажэнні
Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення онлайн-акцыі #МОВАгучыць (далей – Конкурс).
Конкурс праводзіцца ў рамках святкавання Дня роднай мовы (21 лютага).
Арганізатар Конкурсу – Дзяржаўная ўстанова культуры «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (далей ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»).
Для ўдзелу ў онлайн-акцыі неабходна падрыхтаваць відэа-выступ на роднай мове з абавязковым хэштэгам #МОВАгучыць, які адказвае мэтам і задачам онлайн-акцыі.
Онлайн-акцыя накіравана на папулярызацыю і развіццё культуры мовы, захаванне роднай мовы, на аснове літаратурнай творчасці беларускіх пісьменнікаў.
2. Задачы Конкурсу
Конкурс накіраваны на рашэнне наступных задач:
– выяўленне таленавітых чытачоў, прадастаўленне ім магчымасці для самавыяўлення;
– развіццё творчага патэнцыялу сярод жыхароў Кіраўскага раёна, павышэнне прэстыжу роднай мовы;
– распаўсюджванне станоўчага вопыту работы бібліятэк па літаратурнаму краязнаўству;
– фарміраванне цікавасці да беларускай мовы з дапамогай сучасных форм работы;
– прыцягненне насельніцтва да чытання твораў беларускіх аўтараў.
3. Удзельнікі Конкурсу
Онлайн-акцыя праходзіць сярод жыхароў Кіраўскага раёна без узроставых абмежаванняў.
4. Тэрміны правядзення конкурсу
Конкурс праводзіцца з 15 па 21лютага 2021 года.
1-й этап: з 15 па 21 лютага 2021 года – размяшчэнне відэаролікаў;
2-і этап: 22 лютага 2021 года – пасяджэнне журы, падвядзенне вынікаў;
3-і этап: 22 лютага 2021 года – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу на афіцыйным сайце ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» і сацыяльных старонках «Кіраўская Цэнтральная бібліятэка» (OK, VКонтакте).
5. Умовы Конкурсу
Творчая праца павінна змяшчаць відэаролік, дзе ўдзельнік чытае верш/прозу на роднай мове.
Відэаролік запісваецца удзельнікам Конкурсу самастойна. Дапускаецца відэамантаж і мастацкая апрацоўка.
Змест відэароліка вызначаюць наступныя патрабаванні:
– працягласць відэароліка не больш за 3 хвіліны;
– відэаролік павінен быць выкладзены ў сацыяльных старонках: OK, Vконтакте ў адкрыты доступ з хэштэгам #МОВАгучыць;
– у кадрах відэароліка і ў змесце паста не павінна быць лагатыпаў, гандлёвых марак, рэкламных плакатаў, прыватнай інфармацыі;
– удзельнік павінен у пачатку роліка назваць прозвішча імя, назву твора.
6. Ацэнка выступленняў
Выступ ўдзельніка ацэньваецца па наступных крытэрыях:
– веды і дакладнасць разумення тэксту;
– выразнасць дыкцыі і правільнасць прамовы;
– эмацыйная выразнасць, артыстызм (выразнасць, жэстыкуляцыя, міміка);
– адпаведнасць выбранага рэпертуару ўзроставай катэгорыі ўдзельнікаў.
Ацэнка выступлення ўдзельніка ажыццяўляецца па 10-бальнай шкале па кожным крытэрыі.
7. Падвядзенне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне
Для падвядзення вынікаў Конкурса сфарміравана журы, у якое ўваходзяць:
Цвяткова М.У. – дырэктар ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (старшыня);
НікалаенкаА.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (сакратар);
Батура Т.В. – загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;
Хлапкова Н.А. – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;
Каралёў У. М. – паэт-зямляк.
Лепшыя выступленні ўдзельнікаў Конкурсу вызначаюцца сумаваннем балаў, выстаўленых членамі журы.
Пераможцы атрымліваюць Дыпломы 1-й, 2-й, 3-й ступені і прызы. Актыўныя ўдзельнікі, якія не занялі прызавыя месцы будуць адзначаны імяннымі сертыфікатамі.
8. Агульныя кантактныя данныя
Кантактны тэлефон – 802237 77 127.
Па пытанню ўдзелу ў Конкурсе можна звяртацца па адрасе электроннай пошты – kirovsk–lib@tut.by.