НОВОСТИ / Главная / РОДНАЕ, СВАЁ

РОДНАЕ, СВАЁ

31 жніўня 1915 года ў в. Кострычы Кіраўскага раёна нарадзіўся Іван Дарафеевіч Казека. Беларускі крытык і літаратуразнаўца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), член саюза пісьменнікаў Беларусі (1954).

У 1939-1954 гг. служыў у Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1941 г. паранены падчас Ельнінскай наступальнай аперацыі ў Смаленскай вобласці. У 1942 г. стаў вайсковым палітработнікам, выкладаў у ваенных навучальных установах.

Упершыню як крытык выступіў у 1935 г. з рэцэнзіяй на кнігу С.Знаёмага “Біяграфія майго героя”. Друкаваў крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, апавяданні ў газетах “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва” і інш.

Па сваіх службовых абавязках крытык сустракаўся з многімі пісьменнікамі, шчыра, па-сяброўску ўваходзіў у іх творчы лёс.

Склаў і падрыхтаваў да друку кнігі аўтабіяграфій беларускіх пісьменнікаў “Пяцьдзесят чатыры дарогі” (1963), “Пра час і пра сябе” (1966), “Вытокі песні” (1973). Правёў вялікую арганізацыйную і метадычную работу па стварэнню Беларускай савецкай энцыклапедыі.

З’яўляецца аўтарам манаграфіі “Беларуская байка”, крытыка-біяграфічнага нарысу “Кандрат Крапіва”, кнігі “Кузьма Чорны: Старонкі творчасці”, зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

ПРИГЛАШЕМ ВАС ПРИНЯТЬ УЧАСТИЕ

ДЛЯ УТОЧНЕНИЯ ИНФОРМАЦИИ ПО МЕРОПРИЯТИЯМ, ПРОСЬБА ОБРАЩАТЬСЯ ПО ТЕЛЕФОНУ: 802237  77127 Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой