Напярэдадні Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі сектара абслугоўвання і інфармацыі Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі правялі для вучняў 7-х класаў інфармацыйны час «З вытокаў роднай мовы».
Удзельнікі здзейснілі сапраўднае падарожжа ў глыбіню вякоў, пад час якога даведаліся пра станаўленне і развіццё беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Асаблівую ўвагу надалі постацям нашых славутых асветнікаў – Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага, чыя мудрасць і праца заклалі падмурак беларускай культуры.
Рабяты пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Дня беларускага пісьменства ў сучаснай Беларусі.
Замацаваць атрыманыя веды дапамагла віктарына «Асветнікі зямлі беларускай». А самых кемлівых чакалі віктарыны, тэматычныя крыжаванкі і займальныя пытанні прысвечаныя асветнікам.
