28 жніўня 2026 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА, выдатнага беларускага паэта, перакладчыка, журналіста і грамадскага дзеяча. Яго творчасць стала значнай часткай літаратуры Беларусі другой паловы XX стагоддзя.
Першыя вершы аўтара друкаваліся яшчэ ў школьныя гады. У 1960 г. выйшаў яго дэбютны паэтычны зборнік «Майская просінь». Пазней пабачылі свет зборнікі «З любоўю і нянавісцю зямною», «Жніво», «Выток» і іншыя.
Асобае месца ў спадчыне пісьменніка займае літаратура для юных чытачоў. Ён стварыў дзіцячыя кнігі «Тры казкі пра Зая» і «Сінія арэлі». У гэтых творах гарманічна спалучаюцца мяккі гумар, дабрыня і павага да дзіцячага ўспрымання свету.
«Пад «КАЛЫХАНКУ» Генадзя БУРАЎКІНА маленькія беларусы засынаюць ужо больш за 20 гадоў. Гэтая калыханка стала сапраўдным музычным сімвалам аднайменнай беларускай дзіцячай тэлеперадачы, а музыку да яе стварыў Васіль Раінчык.

