НОВОСТИ / "Забота" / «Пясняр Палесся»

«Пясняр Палесся»

У Скачкоўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў літаратурны час, прысвечаны выдатнаму беларускаму пісьменніку Івану Мележу.

Юныя чытачы пагрузіліся ў свет жыцця і творчасці «песняра Палесся», даведаліся цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка: пра яго станаўленне як асобы, пра ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і нялёгкі шлях да поспеху.

“Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам часу не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы. Сярод іншых дарагіх, хвалюючых успамінаў – ён самы дарагі, самы шчымлівы! Куток гэты – тая хата, дзе мы вучыліся хадзіць, дзе чулі цеплыню матчыных рук і матчынага сэрца, куток нашага маленства”

З аўтабіяграфіі Івана Мележа.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава па знакавых творах аўтара – раманах «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш., якія сталі класікай нацыянальнай літаратуры.

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Библиодворик «С книжкой на скамейке»

Библиотекарь Скриплицкой сельской библиотеки для своих юных читателей организовала летний Библиодворик «С книжкой на скамейке». …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой