У рамках літаратурна-краязнаўчага клуба «Краеведушка» ў Жыліцкай сельскай бібліятэцы прысутныя прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Чытаем і слухаем вершы Алеся Казекі».
Удзельнікі даведаліся пра цікавыя моманты з жыцця паэта-земляка Алеся Казекі, пазнаёміліся з яго зборнікамі паэзіі і творчасцю, якая шматгранна і перапоўнена самымі рознымі пачуццямі, але першым сярод іншых стаіць пачуццё любові да Радзімы.
С захапленнем дзеці праслухалі песні пакладзеныя на вершы аўтара, таксама прысутнічым быў прадэманстраваны запіс фрагменту тэатралізацыі паэмы «Марыйка».
