Супрацоўнік філіяла Скачкоўская сельская бібліятэка-клуб арганізаваў для рабят мерапрыемства «Квітней, мая Беларусь!». Яно пачалося з размовы аб дзяржаўных сімвалах Беларусі. Удзельнікі чыталі вершы пра родны край. Вялікую цікавасць выклікала кніжная выстаўка «Мая Беларусь!». Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванку аб беларускай зямлі.
Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма «Квітней, мая Беларусь!».
