«КАЗКІ ЖЫЦЦЯ»

У гэтым годзе адзін з найважнейшых зборнікаў беларускай класікі святкуе свой 105-гадовы юбілей! «Казкі жыцця» Якуба Коласа былі ўпершыню апублікаваны ў 1921 годзе і з тых часоў не пераставалі зачароўваць чытачоў сваёй глыбінёй, шчырасцю і мастацкай дасканаласцю. Чаму гэта кніга вартая вашай увазе сёння?

Назва зборніка не выпадковая. Кожны твор – гэта развага пра выбар, годнасць, каханне, пакуту і пошук праўды. Мова Якуба Коласа – багатая, паэтычная, напоўненая народнай мудрасцю, прымаўкамі і прыказамі. Гэта сапраўдная школа беларускай мастацкай мовы. Кніга дазваляе зразумець, чым жылі, аб чым марылі і за што змагаліся нашы продкі. Праблемы самавызначэння, справядлівасці, стасункаў бацькоў і дзяцей, пошуку свайго месца ў свеце застаюцца важнымі і для сучаснага чытача.

Прыходзьце, чытайце, разважайце. Бярыце кнігу, якая перажыла стагоддзе, знаходзьце ў ёй адказы на пытанні сучаснасці.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

«Наперегонки с летом»

Для посетителей Барчицкой сельской библиотеки-клуба во время весёлых стартов «Наперегонки с летом» провели спортивные и …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой