Гульня-падарожжа «Знаёмцеся: Іван Муравейка і яго кнігі» адбылася ў гуртку «Кніжная палітра», які дзейнічае ў філіяле Паўлавіцкая сельская бібліятэка. Пад час мерапрыемства юныя чытачы адправіліся ў незвычайную вандроўку па старонках твораў вядомага беларускага пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара і яго вершамі, прынялі удзел ў гульні-тэатралізацыі паводле верша «Смяшынка і Смуцінка». Сустрэча атрымалася цёплай і пазнавальнай.
