НОВОСТИ / Библиотеки сети / Центральная библиотека / Детско-юношеский сектор / 14 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько

14 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько

14 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько, беларускага пісьменніка, празаіка, паэта, публіцыста.

Нарадзіўся ён ў сялянскай сям’і на Случчыне. Да вайны скончыў з пахвальнай граматай усяго 2 класы. А пасля працягнуў вучобу і ў 1955г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Друкавацца пачаў з 23 гадоў,а ў 36 – пабачыў свет яго першы зборнік апавяданняў і аповесцяў “Калодзеж”.

Былі творы аб ваенных падзеях “Поезд ішоў на захад”, аб жыцці пасляваеннай вёскі “Дрэва жыцця”.

Літаратурная творчасць Паўла Місько вельмі разнастайная: проза і паэзія, кнігі гумару і п’есы, фантастыка і сацрэалізм. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца дзіцячыя кнігі. І нездарма, бо Павел Місько любіў адкрываць для дзяцей усю разнастайнасць свету, назвы раслін, жывёл і птушак.

Паводле даследаванняў НББ Місько – адзін з самых любімых беларускіх аўтараў у дзяцей 7-10 гадоў. А яго кніга “Прыгоды Бульбобаў” – адна з самых папулярных.

Творы Місько для дзяцей увайшлі ў класіку беларускай дзіцячай літаратуры.

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Библиотечный час «Поэзия доброты Агнии Барто»

В рамках кружка «Книжная палитра» в филиале Павловичская сельская библиотека прошёл библиотечный час «Поэзия доброты …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой