У свеце, дзе інфармацыйны шум часам заглушае самае галоўнае, асабліва важна памятаць пра нашы вытокі.
Супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага сектара Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў чацвёртых класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Кіраўска імя К.П. Арлоўскага» сапраўднае свята – гадзіну роднай мовы «З любоўю да роднага слова».
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Менавіта ў гэты дзень мы паўтараем і нагадваем дадакова наколькі важна берагчы скарб, атрыманы ў спадчыну ад продкаў.
Пад час сустрэчы рабяты падзяліліся на дзве каманды – «Сонейка» і «Вясёлка», і сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай пляцоўкі «Для юных чытачоў».
Першая пляцоўка лепшых беларускіх кніг пазнаёміла з выданнямі сучасных аўтараў: Алеся Карлюкевіча, Ірыны Карнавухавай, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Гульня «Перакладчык» выклікала асаблівую цікавасць, дзе дзеці з азартам шукалі адпаведнікі слоў, даказваючы, што яны выдатна валодаюць не толькі рускай, але і роднай беларускай мовай. З задавальненнем вучні разгадвалі моўныя галаваломкі: «Нечаканыя пераўтварэнні», «Назаві адным словам». Завяршыўся ўрок роднай мовы праглядам казкі «Піліпка-сынок».
Аб прыгажосці і мілагучнасці беларускага слова можна было даведацца на праглядзе тэматычнай выставе «З любоўю да роднага слова».
Загадчык дзіцяча-юнацкага сектара Наталля Чаранкевіч падкрэсліла: «Мова – гэта не проста сродак зносін, а душа народа, яго гісторыя і культура».