У “Паўлавіцкай сярэдняй школе імя Р.А. Худалеева” адбылася гісторыка-літаратурная гадзіна “Як магілёвец буквар прыдумаў”, прысвечаная дзейнасці аднаго з выдатных ураджэнцаў Магілёўшчыны – Спірыдона Собаля.
Бібліятэкар Паўлавіцкай сельскай бібліятэкі Ларыса Палевіч пазнаёміла з гісторыяй стварэння першага буквара на Беларусі, які выйшаў у Куцеінскай друкарні Спірыдона Собаля ў 1631 годзе.
Гэта помнік кніжнай культуры нашай краіны, які налічвае 395 год з дня выдання.
Пад час сустрэчы увазе рабят прадстаўлены слайды ілюстраванай панарама “Майстар кніжнай справы”, якія паглыбілі ўражанні ад знаёмства з выдатнай старонкай гісторыі беларускай асветы.
Таксама для знаёмства з асобай Спірыдона Собаля працавала выстава- прэзентацыя “Спірыдон Собаль – беларускі кнігадрукар і асветнік, ураджэнец Магілёва”.