НОВОСТИ / 2025 - Год благоустройства / Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

  • 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
  • 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
  • Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
  • Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя зоны ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчы

н, бібліятэк Гродзенскай вобласці, рэгіянальных мас-медыя. Акрамя таго, будуць арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, зоны для дзяцей і моладзі, пункты грамадскага харчавання. Удзельнікі змогуць наведаць рэкламна-інфармацыйны тур, які пакажа турыстычныя магчымасці Ліды і Лідскага раёна.

Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Литературный праздник «Итоги летних чтений»

В филиале Стайковская сельская библиотека состоялся литературный праздник «Итоги летних чтений». В начале мероприятия ребята …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой