НОВОСТИ / 80 лет Победы советского народа в ВОВ / 65 гадоў з часу выдання рамана «Вайна пад стрэхамі» А.М.Адамовіча

65 гадоў з часу выдання рамана «Вайна пад стрэхамі» А.М.Адамовіча

Раман «Вайна пад стрэхамі» упершыню апублікаваны ў 1960 г. у часопісе «Дружба народа», у аснове яго аўтабіяграфічныя падзеі. Літаратурны вобраз Ганны Міхайлаўны Корзун, адной з галоўных гераінь дылогіі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой», Алесь Адамовіч ствараў, абапіраючыся на жыццёвы вопыт сваёй маці. Пазней ён адзначыў: «Калі мне што і ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамі», то гэта таму, што перш гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём». Па сюжэце дылогіі ў канцы 1960-х гг.былі зняты аднайменныя мастацкія фільмы (кінарэжысёр Віктар Тураў). Менавіта для гэтых фільмаў Уладзімір Высоцкі напісаў свае вядомыя ваенныя песні. Галоўную ролю адыграла вядомая актрыса Ніна Ургант.

Раман «Вайна пад стрэхамі» пераносіць чытача ў часы пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Не здолеўшы эвакуіравацца, застаецца ў акупацыі ў невялікім беларускім паселішчы сям’я Ганны Міхайлаўны Корзун. Жанчына па прафесіі – аптэкар, яна пачынае дапамагаць партызанам, але разам з тым імкнецца засцерагчы ад небяспекі дзяцей. А людзі, якія засталіся на захопленай тэрыторыі, нібы раздзяліліся. Адны жадаюць змагацца і біць ворагаў, як, напрыклад, мастак, вымушаны апрануць для выгляду шынель паліцая. Іншыя ж проста ідуць служыць у паліцыю, таму што ім так выгадней і савецкую ўладу яны не любяць. Ёсць там і трэцяя катэгорыя – людзі, якія спадзяюцца проста адседзецца, назіраючы за ўсімі падзеямі, каб іх не чапалі ні немцы, ні партызаны. Аднак кожны сутыкаецца з неабходнасцю выбару – ці ўступаць ім, мірным людзям, у барацьбу з фашыстамі.

Трэба адзначыць, што Алесь Адамовіч у сваіх творах заўсёды асэнсоўваў прыроду чалавека і яго паводзіны ў экстрэмальных умовах ваеннага часу. Таксама ён наглядна паказваў антычалавечную сутнасць фашызму, даследаваў псіхалогію здрадніцтва. Яго літаратурныя работы знайшлі ўвасабленне і працягваюць жыць у тэатральных пастаноўках, на радыёхвалях і кінаэкранах.

А калі каму захочацца дакладней пазнаёміцца з творамі Алеся Адамовіча – запрашаем Вас у бібліятэку!

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Литературная игра «Детству солнце подари»

Библиотекарь филиала Боровицкая сельская библиотека для учащихся из школьного лагеря «Радуга» провела литературную игру «Детству …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой