НОВОСТИ / 80 лет Победы советского народа в ВОВ / 35 гадоў з часу выдання аповесці “Дажыць да світання”

35 гадоў з часу выдання аповесці “Дажыць да світання”

У 2025 годзе спаўняецца 35 гадоў з часу выдання аповесці беларускага пісьменніка Васіля Быкава “Дажыць да світання”.

Дзеянне аповесці адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны, у снежні 1941 года.

Галоўным героем аповесці з’яўляецца савецкі лейтэнант Ігар Іваноўскі, які разам з групай салдат, старшыной Дзюбінам, сапёрам Суднікам, радавым байцом Піваваравым з вялікай разыкай і стратамі дайшлі да месца, дзе павінна была размяшчацца нямецкая база з боепрыпасамі, але базу перавезлі ў другое месца… Яны, а зусім не штабныя афіцэры – сапраўдныя героі вайны. Трэба задушыць у сябе паніку і прыслухацца да ўласнага сумлення. І калі засталася яшчэ самая малая рэштка сіл, выкарыстаць яе да канца, нават калі не трымаюць ногі… І хоць лейтэнанту Іваноўскаму не ўдаецца выканаць, па сутнасці, добраахвотна узятае на сябе заданне падарваць нямецкую базу боепрыпасаў, ён робіць усё для перамогі. Напэўна, місія Іваноўскага была не выканальная. Але ён зрабіў усё, што мог… Ён дажыў да світання і пад канец місіі, цяжкапаранены, падрывае сябе гранатай, знішчыўшы пры гэтым ворага. Іваноўскі спакваля нібыта аб’ядноўвае свой лёс з лёсам будучых пакаленняў.

Першапачаткова Быкаў напісаў аповесць на беларускай мове, а затым сам пераклаў яе на рускую.

За аповесці “Дажыць да світання” і “Абеліск” у 1974 годзе Васіль Быкаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР.

Паводле аповесці ў 1975 годзе быў зняты аднайменны фільм. Сцэнарыстамі выступалі сам Васіль Уладзіміравіч Быкаў і Віктар Фёдаравіч Сакалоў. Рэжысёры: Віктар Фёдаравіч Сакалоў і Міхаіл Іванавіч Яршоў.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Литературная игра «Детству солнце подари»

Библиотекарь филиала Боровицкая сельская библиотека для учащихся из школьного лагеря «Радуга» провела литературную игру «Детству …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой