НОВОСТИ / ВОВ / 65 гадоў з часу выдання рамана “Трывожнае шчасце”

65 гадоў з часу выдання рамана “Трывожнае шчасце”

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін прысвяціў тэме вайны шэраг твораў. Ён прайшоў Вялікую Айчынную, удзельнічаў у баях, таму нядзіўна, што яго творчасць працята гуманізмам. Такі пасыл можна ўбачыць і ў рамане “Трывожнае шчасце”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў з часу выдання.

Галоўныя героi пенталогii “Трывожнае шчасце” – Пятро Шапятовiч i Саша Траянава. У аповесцi “Непаўторная вясна” паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аўтар iмкнецца раскрыць духоўны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяў, грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доўгi час.

Аповесць “Начные зарнiцы” – пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыўны ўдзел у змаганнi з ворагам. Характар Сашы асаблiва ярка праявiўся ў эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм камiсарам быў настаўнiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны рабiў Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.

Суровы вопат ваенных гадоў, калi I.Шамякiн служыў на Поўначы ў зенiтных войсках, лёг у аснову аповесцi “Агонь i снег”. Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовiча. У ёй праўдзiва паказаны шлях унутранага ўзмужнення галоўнага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы сбiты самалёт, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць Кiдалы, цяжкае раненне).

У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя аказваецца ў родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лёсы, ускладнiла iх узаемаадносiны, што поўнага разумення героi не знайшлi.

Аповесць “Мост” – пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i ў 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе настаўнiкам, Саша – загадчыцай фельчарскага пункта. Аўтар паказвае цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуццё глыбокай унутранай блiзкасцi герояў, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi, злучыў два людскiя лёсы. У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiў тыповыя рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця i аднаўленчага перыяду. Героi прайшлi ўсе выпрабаваннi жыццём, засталiся вернымi сабе i суровай праўдзе жыцця.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Анонс мероприятий ГУК «Сеть библиотек Кировского района»

ГУК “Сеть библиотек Кировского района” представляет еженедельный анонс мероприятий. ДЛЯ УТОЧНЕНИЯ ИНФОРМАЦИИ ПО МЕРОПРИЯТИЯМ, ПРОСЬБА …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой