НОВОСТИ / Главная / 8 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння А.С.Грачанікава

8 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння А.С.Грачанікава

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (8 верасня 1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1960—1962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркама камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гадах — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», у 1971—1976 гадах — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 года — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 года — часопіса «Бярозка», з 1982 года — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965).

Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

90 лет со времени публикации сказочной повести «Мэри Поппинс» Памелы Трэверс

Книга была написана на основе историй, рассказанных Трэверс её сыном Джоном. В них говорится об …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой