НОВОСТИ / Новости / 7 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння А.П. Рыбака

7 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння А.П. Рыбака

Алесь Рыбак (Аляксандр Пятровіч) нарадзіўся 7 лістапада 1934 года ў вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна (вёска ўвайшла у г.Дзяржынск).

Вось як гаворыць аб сабе, сам пісьменнік: “Пра пакаленне, да якога я належу, кажуць: іх дзяцінства было абпалена вайной. Гэта не крылатая фраза, не моўнае штукарства – на сваіх кволых плячах мы пазнавалі горкую ісціну гэтых слоў. Яна ўвабрала ў сябе і ранняе сіроцтва многіх равеснікаў, чые бацькі загінулі, абараняючы родную зямлю, і холад, і голад, і непасільную, не па гадах часам, працу, каб неяк трымацца на нагах, бо ўперадзе бачылася светлае, зманлівае пасляваеннае ранне. Адсюль і цяга да ведаў, і апантаная, нягледзячы ні на што, прага жыцця”.

Алесь рана застаўся без бацькоў. Яго бацьку расстралялі ў 1942 годзе за сувязь з партызанамі. Маці расстралялі ў 1944 годзе пры адступленні нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958—1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964).

З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікавання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. — намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, у 1978-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны медалём.

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш…» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Поздравление Президента Беларуси христианам, празднующим Рождество Христово 25 декабря

Дорогие соотечественники! Сердечно поздравляю вас с Рождеством Христовым. Этот праздник вселяет в наши души веру …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой