НОВОСТИ / МОВА / 495 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага

495 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага

Нарадзіўся будучы асветнік ў сям’і дробнага шляхціча. Месца нараджэння невядома. Верагодна, Мазовія, дзе існавала некалькі населеных пунктаў з назвай “Буды”, межавала з падляшскімі землямі Вялікага княства Літоўскага.

Скончыў факультэт свабодных мастацтваў Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта.

3 сэрэдзіны 1550-х гадоў па запрашэнні ўплывовага магната Мікалая Радзівіла (Чорнага) пасяліўся ў Вільні, дзе займаў спачатку пасаду катэхіста, які навучаў дзетак асновам веры, а потым, з 1558 г., настаўнічаў у пратэстанцкай школе ў Вільні. Атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі.

У канцы 1550-х гадоў у Клецку пачалася яго надзвычай актыўная царкоўна-рэфарматарская дзейнасць. Разам з нясвіжскім старостам Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню.

Хаця С. Будны непасрэдна не займаўся друкаваннем, яго вядучая духоўная роля ў першыя гады дзейнасці нясвіжскага выдавецтва бясспрэчна. Па сутнасці, быў адзіным аўтарам першых нясвіжскіх выданняў, бо толькі ён бліскуча валодаў беларускай мовай, кірылічнай пісьменасцю і мог падрыхтаваць гэтыя тэксты. Першае выданне мела загаловак “Катэхізіс, то ест Наука стародавная хрістіаньская от Светого пісма для простых людей языка руского в пытаніях отказех сьбрана”.

Нясвіжскі Катэхізіс, нягледзячы на знешне традыцыйную форму распаўсюджвання ў Еўропе царкоўнага выдання, быў арыгінальным творам, выкладзеным літаратурнай мовай. У некаторых фрагментах тэксту, асабліва цытатах, адчуваюцца ўплывы кніжнаславянскай мовы.

На беларускай мове выйшла праца “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.

У 1574 г. у Лоску, што каля Валожына, С. Будны выдаў Новы Запавет, каментарыі да якога ўтрымлівалі крытычныя заўвагі да евангелісцкага твора. Гэта была першая ў свеце крытыка такога кшталту твора, які дагэтуль не падвяргаўся навуковаму аналізу. У гэтым жа годзе выдае працу “Абвяржэнне Чаховіца, які лічыць, што хрысціяніну нельга займаць дзяржаўную пасаду”.

У 1578 г. удзельнічае ў пасяджэнні Сінода ў Луцкавічах, дзе памкнуўся пераканаць у неабходнасці дзяржавы і ўраду сваіх польскіх апанентаў, што таксама прысутнічалі на нарадзе.

У 1583 г. С. Будны выдае новую кнігу “Пра свецкую ўладу” (адзіны экзэмпляр кнігі захоўваецца ў кніжным фондзе бібліятэкі графаў Чартарыйскіх у Кракаве).

Апошнія гады свайго жыцця С. Будны жыў і працаваў у вёсцы Вішнева (сёння Валожынскі раён Мінскай вобласці). Паводле сведчанняў тагачаснага пісьменніка Міхаіла Фрыбеліуса Алясніцкага Сымон Будны памёр 13 студзеня 1593 г. у доме шляхціча – Лявона Моклака.

Сымон Будны быў таленавітым і шырока дасведчаным літаратарам. Яму характэрна тэндэнцыя рэалістычнага прачытання Бібліі, набліжэнне яе да літаратурна-мастацкага твора.

У сетцы бібліятэк Кіраўскага раёна можна азнаёміцца з кнігамі, якія апавядаюць пра жыццёвы шлях асветніка Беларусі Сымона Буднага:
Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іпацій Пацей / Эдуард Дубянецкі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя имя П. Броўкі, 2016 – 71 с.. – (Ганаруся табой, Беларусь!) ББК 63.3(4Беи)-8 ;
Саверчанка, І. В. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар / І. В. Саверчанка. – Мінск : Унівэрсітэцкае, 1993 – 222 с. ББК 87.3(4Беи)-8 .

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Урок-знакомство «Человек стальной воли»

В средней школе №2 для учащихся 8 “А” прошел урок-знакомство «Человек стальной воли». В 2025 …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой