НОВОСТИ / Библиотеки сети / 24 студзеня Міхасю Пазнякову – 75 год

24 студзеня Міхасю Пазнякову – 75 год

На Быхаўшчыне, у вёсцы Заброддзе, пачалася гісторыя аднаго з таленавітых пісьменнікаў сучаснасці. Міхась Пазнякоў – паэт, перакладчык, мовазнаўца – прынёс у літаратуру цёплую, шчырую любоў да роднай мовы і роднага краю.

Творчая спадчына Пазнякова багатая і разнастайная. Ён пачынаў з дзіцячых вершаў і загадак, кніг «Дзіўныя «блізняты» і «Побач з татам», каб стварыць цэлую паэтычны сусвет для самых маленькіх. Асоблівым попытам сярод маленькіх чытачоў карыстаецца кніга «Мая цудоўная Радзіма». Гэта не проста зборнік вершаў, а паэтычны дапаможнік для выхавання пачуцця патрыятызму, павагі да сям’і, прыроды і працы. Яго голас знайшоў дарогу і да дарослых – у зборніках «Колер радасці», «Час надзеі», «Любі і помні», «Крутит время свои жернова», «Святое правіла… » – ён разважае пра вечныя каштоўнасці: Радзіму, любоў, памяць.

Як перакладчык, Міхась Пазнякоў адкрыў беларускаму чытачу сусветную класіку: Сервантэса, раманы Вальтэра Скота, братоў Грым і многіх іншых.

Ён спраўдзіў місію пасрэдніка паміж культурамі, а яго ўласныя творы, перакладзеныя на больш чым 30 моў свету, разносяць голас Беларусі далёка за яе межы: «І няма нічога больш дарагога» – аповесці, апавяданні, эсэ на арабскай мове; «Цяпло рамонкавай завеі» – вершы на ўкраінскай мове; «Моё богатство» – вершы на рускай мове; «Забродье» – вершы на рускай і калмыцкай мовах і інш.

Літаратурная прэмія імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, тры Рэспубліканскіх літаратурных прэмій «Лепшая кніга года», лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – гэта прызнанне не толькі майстэрства, але і значэння яго працы для грамадства. Яго вершы жывуць у школьных падручніках, чытанках і дзіцячых песнях.

Пазнаёміцца з многалікай творчасцю Міхася Пазнякова магчыма ў бібліятэках нашага раёна.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

ПРИГЛАШАЕМ ВАС ПРИНЯТЬ УЧАСТИЕ

ДЛЯ УТОЧНЕНИЯ ИНФОРМАЦИИ ПО МЕРОПРИЯТИЯМ, ПРОСЬБА ОБРАЩАТЬСЯ ПО ТЕЛЕФОНУ: 802237  77127 Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой