НОВОСТИ / Дзень роднай мовы / 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

У. Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Родная мова жыве ў культуры кожнага народа. Традыцыі, звычаі, літаратура, мастацтва і гісторыя асобнай нацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад бацькоў да дзяцей з дапамогай мовы.

У гэты дзень сусветнай супольнасці нагадваюць, што ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальная і кожная ўяўляе жывую спадчыну, да якой мы павінны сур’ёзна ставіцца і аберагаць.

Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці. Вялікая роля ў захаванні мовы належыць літаратуры і культуры.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Гiстарычны экскурс «Паклон табе, родная мова – душы чысты прамень»

З нагоды Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiале Жылiцкая сельская бiблiятэка для вучняў малодшых класаў …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой