НОВОСТИ / Новости / 20 ліпеня – 100 год з дня нараджэння М.П. Лук’янава

20 ліпеня – 100 год з дня нараджэння М.П. Лук’янава

Лук’янаў Мікалай Піліпавіч нарадзіўся 20 ліпеня 1924 г. у вёсцы Лешчанка Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Кіраўск (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху (з кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г., партызанскі полк № 537 імя Кірава). Быў паранены. Пасля злучэння з Савецкай Арміяй прымаў удзел у баях на фронце. У ліпені 1944 г. на беластоцкім напрамку быў цяжка паранены і страціў зрок. У 1948-1968 гг. працаваў настаўнікам вячэрняй школы на Бабруйскім прадпрыемстве таварыства сляпых. У 1968-1989 гг. – старшыня Магілеўскага абласнога праўлення таварыства сляпых.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння БССР (1981).

Першае апавяданне апублікаваў у 1963 г. (бабруйская газета «Камуніст»). Аповесць «І цемра адступіла» (часопіс «Маладосць», 1987) увайшла ў калектыўны зборнік «Дым родных каміноў» (1988).

Больш падрабязна пра жыццё і творчасць Мікалая Піліпавіча можна даведацца ў раздзеле  персанальныя віртуальныя выставы, або, перайшоўшы па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Анонс мероприятий ГУК «Сеть библиотек Кировского района»

ГУК “Сеть библиотек Кировского района” представляет еженедельный анонс мероприятий. ДЛЯ УТОЧНЕНИЯ ИНФОРМАЦИИ ПО МЕРОПРИЯТИЯМ, ПРОСЬБА …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой