НОВОСТИ / Персона / 16 лютага – 100 год з дня нараджэння Івана Навуменкі

16 лютага – 100 год з дня нараджэння Івана Навуменкі

Іван Навуменка належыць да  старэйшага пісьменніцкага пакалення франтавікоў, прадстаўленага ў беларускай прозе імёнамі Івана Мележа, Васіля Быкава, Янкі Брыля, Андрэя Макаёнка, Івана Шамякіна. Агульная рыса гэтых аўтараў — вопыт ваеннага юнацтва, які адыграў значную ролю ў фарміраванні творчай асобы кожнага з іх.

Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.

Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Васілевіцкай сярэдняй школе, за адзін год 16-гадовы юнак экстэрнам здаў экзамены за два класы. Марыў паступіць у інстытут, аднак пачалася Вялікая Айчынная вайна. Са студзеня 1942 г. уваходзіў у камсамольскую падпольную групу «За Радзіму», быў разведчыкам дыверсійнай групы, партызанам Васілевіцкай брыгады імя Панамарэнкі.

У лістападзе 1943 г. разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у вызваленні мястэчка Васілевічы. 21 лістапада 1943 г. прызваны ў войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. Дэмабілізаваўся ў снежні 1945 г. Працаваў у васілевіцкай раённай газеце «Сацыялістычная праца», потым карэспандэнтам мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся» (1946-1951), у 1951-1952 гг. – у рэдакцыі рэспубліканскай газеты «Звязда».

Першыя апавяданні надрукаваў у 1955 г. у часопісе «Маладосць», выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў: «Сямнаццатай вясной», «Хлопцы-равеснікі», «Вайна каля Цітавай копанкі», «Верасы на выжарынах», «Бульба» і інш. Аўтар раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці», «Смутак белых начэй», «Асеннія мелодыі». Трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва». Яму належыць п’еса «Птушкі між маланак». Выйшлі літаратуразнаўчыя працы: «З глыбінь жыцця: крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа», «Пісьменнікі-дэмакраты», «Янка Купала: духоўны воблік героя», «Якуб Колас: нарыс жыцця і творчасці», «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», «Змітрок Бядуля» і інш.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, Айчыны ІІІ ступені, медалём Ф. Скарыны, іншымі медалямі. Імя Івана Навуменкі прысвоена вуліцы ў Мінску, у 2011 г. у памяць пра народнага пісьменніка адкрыта мемарыяльная дошка на доме № 36 па вуліцы К. Маркса.

Для дзяцей напісаў аповесці: «Вайна каля Цітавай копанкі», «Капитан Степь идет в разведку». Пераасэнсаванне гісторыі вяртае героя пісьменніка ў часы дзяцінства і юнацтва ў аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» і яе працягу «Любімы горад». Гады калектывізацыі, сталінскія рэпрэсіі асвятляюцца аўтарам з пункту гледжання сучасніка.

Мастацкія і навуковыя адкрыцці Івана Якаўлевіча Навуменкі, талантлівага пісьменніка і вучонага, створаная ім літаратуразнаўчая школа значна узбагаціла беларускую літаратуру.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Литературный портрет «Крылья творческого вдохновения»

Филиал Шалаёвская библиотека-клуб к 100-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Ивана Науменко провела литературный …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой