14 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько, беларускага пісьменніка, празаіка, паэта, публіцыста.
Нарадзіўся ён ў сялянскай сям’і на Случчыне. Да вайны скончыў з пахвальнай граматай усяго 2 класы. А пасля працягнуў вучобу і ў 1955г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Друкавацца пачаў з 23 гадоў,а ў 36 – пабачыў свет яго першы зборнік апавяданняў і аповесцяў “Калодзеж”.
Былі творы аб ваенных падзеях “Поезд ішоў на захад”, аб жыцці пасляваеннай вёскі “Дрэва жыцця”.
Літаратурная творчасць Паўла Місько вельмі разнастайная: проза і паэзія, кнігі гумару і п’есы, фантастыка і сацрэалізм. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца дзіцячыя кнігі. І нездарма, бо Павел Місько любіў адкрываць для дзяцей усю разнастайнасць свету, назвы раслін, жывёл і птушак.
Паводле даследаванняў НББ Місько – адзін з самых любімых беларускіх аўтараў у дзяцей 7-10 гадоў. А яго кніга “Прыгоды Бульбобаў” – адна з самых папулярных.
Творы Місько для дзяцей увайшлі ў класіку беларускай дзіцячай літаратуры.