НОВОСТИ / ВОВ / 104 гады з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага

104 гады з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага

18 лютага – дзень нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага (1922-2010), чыя творчасць азнаменавала цэлую эпоху ў нацыянальным мастацтве.

Міхаіл Савіцкі стаў адным з першых кавалераў ордэна Францыска Скарыны, які з’яўляецца вышэйшай узнагародай Беларусі за значны ўклад у развіццё культуры, навукі і нацыянальнай свядомасці. Таксама яму  прысвоена званне “Герой Беларусі” Указам Прэзідэнта Беларусі №135 ад 1 сакавіка 2006 года.

Ён прайшоў праз тры самыя страшныя канцэнтрацыйныя лагеры і пісаў праўду, якую бачыў, перажыў і замоўчванне якой лічыў здрадай.

Жудасную праўду пра мінулае ў імя будучыні нясуць 16 палотнаў Міхаіла Савіцкага пад назвай “Лічбы на сэрцы”, прысвечаныя жахам канцлагераў. Гэтая серыя карцін – з’ява, якая не мае аналагаў у мастацтве па складанасці і маштабнасці вырашэння мастацкіх задач.

У дзіцяча-юнацкім сектары Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі да дня нараджэння мастака падрыхтавана ілюстрацыйна-кніжная выстава “Нам свет завешчана берагчы”, на якой прадстаўлены разам з кнігамі работы навучэнцаў “Дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска”.

Юныя мастакі праз жывапісныя і графічныя формы мастацтва ўвасобілі сваё бачанне карцін Міхаіла Савіцкага.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Бібліятычны урок «Мова родная, сябруй са мной»

20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой