НОВОСТИ / Главная / 1 верасня – Дзень беларускага пісьменства

1 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У Беларусі 2012 год быў аб’яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Юбілейны, дваццаць пяты па ліку Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма “Мая малая радзіма”.

У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.

У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці – месца з багатай гісторыяй і незвычайным сакральным лёсам.

У 2021 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў старажытны горад Капыль Мінскай вобласці. Гэта па-свойму ўнікальны літаратурны цэнтр краіны, бо больш за 50 вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – ураджэнцы Капыльскага краю.

У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

У 2023 годзе цэнтрам урачыстасцяў юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства стаў Гарадок (Віцебская вобласць). У гэтым творчым краі нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар знакамітай паэмы “Тарас на Парнасе”, самага папулярнага твора нацыянальнай літаратуры ў ХIХ стагоддзі.

У 2024 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Івацэвічы (Брэсцкая вобласць). Сярод ураджэнцаў тутэйшых мясцін – знакаміты пісьменнік і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Піліп Пестрак, вядомы журналіст і майстар лірычнай літаратуры Яраслаў Пархута. Недалёка ад горада размешчаны знакавыя выдатныя мясціны краіны – музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палац Пуслоўскіх у Косаве.

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

180 лет со времени написания Х.К. Андерсеном сказки «Снежная королева»

“Снежная королева” – одна из самых трогательных сказок мировой литературы. История о маленькой Герде, которая …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой