НОВОСТИ / Главная / Турнір знаўцаў “Родная мова – душа народа”

Турнір знаўцаў “Родная мова – душа народа”

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Кіраўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Родная мова – душа народа”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. Падчас мерапрыемства каманды расшыфроўвалі беларускія прыказкі, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, працавалі з зашыфрованымі фразеалагізмамі і інш.

Мерапрыемства садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе. Пераможцы турніра адрымалі дыплом і памятныя падарункі.

Таксама ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава “Усяму пачатак родная мова”.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

90 лет со времени публикации сказочной повести «Мэри Поппинс» Памелы Трэверс

Книга была написана на основе историй, рассказанных Трэверс её сыном Джоном. В них говорится об …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой