НОВОСТИ / Главная / Слова жывое, роднае, гаваркое…

Слова жывое, роднае, гаваркое…

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, Жыліцкая сельская бібліятэка ў рамках Дня роднай мовы “Слова жывое, роднае, гаваркое…” прапанавала сваім чытачам прыняць ўдзел у акцыях “Чытаем па-беларуску” і “Час размаўляць на роднай мове”. Удзельнікі з задавальненнем вялі гутарку на роднай мове, пасябравалі з цікавымі, добрымі выданнямі на беларускай мове. З лёгкасцю разгадвалі беларускія загадкі, складалі фразеалагізмы, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Прынялі ўдзел у конкурсах “Перакладзі на родную мову”, “Пытання-адказ”. Паглядзелі відэафільм “Смак мовы”.

Адкрыты прагляд літаратуры “Добры дзень, кніжка беларуская!” пазнаёміў наведвальнікаў з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.

А скончылася мерапрыемства словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Презентация-викторина “Мятежный гений вдохновенья”

К 210-летию со дня рождения Михаила Юрьевича Лермонтова в филиале Жиличская сельская библиотека была подготовлена …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой