НОВОСТИ / Главная / РАЁННАЯ ОНЛАЙН-АКЦЫЯ #МОВАГУЧЫЦЬ

РАЁННАЯ ОНЛАЙН-АКЦЫЯ #МОВАГУЧЫЦЬ

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённай онлайн-акцыі

да Міжнароднага дня роднай мовы

#МОВАгучыць

1.Агульныя палажэнні

Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення онлайн-акцыі #МОВАгучыць (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца ў рамках святкавання Дня роднай мовы         (21 лютага).

Арганізатар Конкурсу – Дзяржаўная ўстанова культуры «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (далей ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»).

Для ўдзелу ў онлайн-акцыі неабходна падрыхтаваць відэа-выступ на роднай мове з абавязковым хэштэгам #МОВАгучыць, які адказвае мэтам і задачам онлайн-акцыі.

Онлайн-акцыя накіравана на папулярызацыю і развіццё культуры мовы, захаванне роднай мовы, на аснове літаратурнай творчасці беларускіх пісьменнікаў.

2. Задачы Конкурсу

Конкурс накіраваны на рашэнне наступных задач:

– выяўленне таленавітых чытачоў, прадастаўленне ім магчымасці для самавыяўлення;

– развіццё творчага патэнцыялу сярод жыхароў Кіраўскага раёна, павышэнне прэстыжу роднай мовы;

– распаўсюджванне станоўчага вопыту работы бібліятэк па літаратурнаму краязнаўству;

– фарміраванне цікавасці да беларускай мовы з дапамогай сучасных форм работы;

– прыцягненне насельніцтва да чытання твораў беларускіх аўтараў.

3. Удзельнікі Конкурсу

Онлайн-акцыя праходзіць сярод жыхароў Кіраўскага раёна без узроставых абмежаванняў.

4. Тэрміны правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца з 15 па 21лютага 2021 года.

1-й этап: з 15 па 21 лютага 2021 года – размяшчэнне відэаролікаў;

2-і этап: 22 лютага 2021 года – пасяджэнне журы, падвядзенне вынікаў;

3-і этап: 22 лютага 2021 года – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу на афіцыйным сайце ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» і сацыяльных старонках «Кіраўская Цэнтральная бібліятэка» (OK, VКонтакте).

5. Умовы Конкурсу

 Творчая праца павінна змяшчаць відэаролік, дзе ўдзельнік чытае верш/прозу на роднай мове.

Відэаролік запісваецца удзельнікам Конкурсу самастойна. Дапускаецца відэамантаж і мастацкая апрацоўка.

Змест відэароліка вызначаюць наступныя патрабаванні:

– працягласць відэароліка не больш за 3 хвіліны;

– відэаролік павінен быць выкладзены ў сацыяльных старонках: OK, Vконтакте ў адкрыты доступ з хэштэгам #МОВАгучыць;

– у кадрах відэароліка і ў змесце паста не павінна быць лагатыпаў, гандлёвых марак, рэкламных плакатаў, прыватнай інфармацыі;

– удзельнік павінен у пачатку роліка назваць прозвішча імя, назву твора.

6. Ацэнка выступленняў

Выступ ўдзельніка ацэньваецца па наступных крытэрыях:

– веды і дакладнасць разумення тэксту;

– выразнасць дыкцыі і правільнасць прамовы;

– эмацыйная выразнасць, артыстызм (выразнасць, жэстыкуляцыя, міміка);

– адпаведнасць выбранага рэпертуару ўзроставай катэгорыі ўдзельнікаў.

Ацэнка выступлення ўдзельніка ажыццяўляецца па 10-бальнай шкале па кожным крытэрыі.

7. Падвядзенне вынікаў Конкурсу і ўзнагароджанне

Для падвядзення вынікаў Конкурса сфарміравана журы,  у якое ўваходзяць:

Цвяткова М.У. – дырэктар ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (старшыня);

НікалаенкаА.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» (сакратар);

Батура Т.В. – загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;

Хлапкова Н.А. – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна»;

Каралёў У. М. – паэт-зямляк.

Лепшыя выступленні ўдзельнікаў Конкурсу вызначаюцца сумаваннем балаў, выстаўленых членамі журы.

Пераможцы атрымліваюць Дыпломы 1-й, 2-й, 3-й ступені і  прызы. Актыўныя ўдзельнікі, якія не  занялі прызавыя месцы будуць адзначаны імяннымі сертыфікатамі.

8. Агульныя кантактныя данныя

Кантактны тэлефон – 802237 77 127.

Па пытанню ўдзелу ў Конкурсе можна звяртацца па адрасе электроннай пошты – kirovsklib@tut.by.

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

90 лет со времени публикации сказочной повести «Мэри Поппинс» Памелы Трэверс

Книга была написана на основе историй, рассказанных Трэверс её сыном Джоном. В них говорится об …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой