Папулярызацыя беларускай кнігі, павышэнне цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да чытання беларускай літаратуры, прапаганда твораў сучасных беларускіх аўтараў – задачы, якія ставілі перад сабой супрацоўнікі Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі, арганізоўваючы для чытачоў тэматычную экспазіцыю “Песня роднай зямлі”. Яна сабрала кнігі з аўтографамі, якія падараваны бібліятэцы.
Раздзел “Тут слова прарастала як трава” прапанаваў творы ўраджэнца вёскі Новы Юзін Кіраўскага раёна, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алеся Казекі. Карыстаюцца попытам сярод чытачоў яго кнігі: «Перекрёстки судеб», «Души моей родник», «Мелодия надежды», «Единственный друг». Раздзел прадстаўляе яго кнігу з аўтографам “Марыйка”: “Калектыву Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі з пажаданнямі здароўя, шчасця, міру і душэўнага спакою. Заўсёды з вамі з любоўю Алесь Казека. 15.06.2021 г.”. За час творчага сяброўства з Алесем Казекай прайшло шмат мерапрыемстваў, падрыхтаваных сумесна. Яны вельмі карысныя і даюць магчымасць пазнаёміць чытача з творцам. Падчас сустрэч гучалі ўспаміны аб Марыі Іосіфаўне Казекі − маці паэта, якія ляглі ў аснову паэмы “Марыйка”. Мерапрыемствы давалі магчымасць прайсці лабірынтамі памяці пісьменніка – убачыць мілыя яго сэрцу мясціны, людзей, якія сустракаліся на шляху аўтара і нават сталі прататыпамі будучага твора.
Наш куточак краіны звязаны са славутымі імёнамі вядомых пісьменнікаў. “Мастак вялікі свайго краю” – раздзел прапаноўвае кнігі з аўтографамі пісьменніка-земляка Уладзіміра Саламахі. Ён празаік, публіцыст, кінасцэнарыст, крытык, эсэіст. Гэта дзякyючы і яго твopaм наша cyчacнaя лiтapaтypa вядoмa далёка зa мeжaмi Бeлapyci. Уладзімір Пятровіч Саламаха – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, двойчы лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу, уладальнік галоўнай прэміі за лепшы твор публіцыстыкі «Дружба», лаурэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор прозы за кнігу “І няма шляху чужога”. Хваляванне і станоўчыя эмоцыі адчуваеш, гартаючы старонкі гэтых кніг. Той факт, што сам Уладзімір Саламаха трымаў кнігу ў руках, пакінуў дароўны надпіс, робіць яе каштоўнай, адзінай у сваім родзе. Кніга «Лица и Лик»: “Кіраўскай раённай бібліятэцы – Уладзімір Саламаха. Дабра жадаю дарагім землякам. Усюды, заўжды. 2022 г. Мінск”. Зборнік «И нет пути чужого»: “Чытачам Кіраўскай раённай бібліятэкі – ад імя аўтараў – Уладзімір Саламаха. Як ваш зямляк і адзін з аўтараў гэтай кнігі жадаю ўсяго найлепшага ў жыцці. 2022 г.”. Раман у аповесцях «Если упадёт один»: «Кіраўскай раённай бібліятэцы – Уладзімір Саламаха. Дарагія землякі! Тут шмат што з нашай гісторыі часоў вайны… Хай ніколі не паўторыцца. На дабро! 2022 г.”. Taлeнaвiтыя твopы i кнiгi Уладзіміра Саламахі выклiкaюць цiкaвacць, пpыxiльнacць y чытaчoў не толькі нa cвaёй paдзiмe, але і за яе межамі, а таксама знaxoдзяць зacлyжaнae гpaмaдcкae пpызнaннe – пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Гомельшчыны Уладзімір Гаўрыловіч робячы надпіс на кнізе “Анёлак мой, Анёлак”, падараваную ў мінулым годзе, піша: “Чытачам Кіраўскай раённай бібілятэкі. У ліку найвыдатных майстраў Слова Беларусі Ваш зямляк – Уладзімір Саламаха. Ганаруся, што з’яўляюся яго вучнем і сябрам. Цаніце, паважаныя чытачы, роднае, сваё. 11.10.2022 г.”. Дарэчы, новыя і цікавыя кнігі з аўтографамі ад грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якія паступілі ў мінулым годзе для чытачоў нашай бібліятэкі ў якасці падарунка падрыхтаваў Уладзімір Саламаха. У сваю чаргу ў бібліятэках сеткі праходзяць прэзентацыі новых выданняў Уладзіміра Саламахі, марафоны і чытанні, арганізоўваюцца кніжныя выставы.
“У повязі часоў і асоб” – раздзел пад такой назвай прапанаўвае кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, якія раскрываюць краязнаўства Кіраўшчыны. Сярод іх можна вылучыць экзатычныя жанры Мікалая Фёдаравіча Віняцкага: тэрцэты, квінцілы, секстыны, септымы, ноны, дэцымы. Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся ў вёскі Чыгірынка Кіраўскага раёна, з’яўляецца аўтарам кніг: “Пад крылом лебядзіным…”, “Каб не пагасла зорачка надзей…”, “Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі”, “Вянок санетаў” і інш. Выстава прапаноўвае кнігі з аўтографамі Мікалая Віняцкага: “Залатое пачуццяў руно”, “Адзвінелі жытоў каласы”.
Вызвала цікавасць кніга “Радость земли” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Віталя Дзмітрыевіча Савіцкага. Ён нарадзіўся ў вёскі Добасна Кіраўскага раёна, пасля сямігодкі вучыўся ў школе фабрычна-заводскага навучання. Скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча, служыў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, роты. Друкавацца пачаў у 1955 годзе ў армейскай перыёдыцы. Ён аўтар празаічных твораў на рускай мове “Возле забытого колодца”, “Опаленные всходы”. Выступае ў друку і як паэт. Галоўная тэма ў творчасці пісьменніка – жыццё сучаснай вёскі, нялёгкі лёс і турботы яе жыхароў.
Ёсць у фондзе Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі дары даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, забяспечаныя аўтографамі і, безумоўна, вельмі для нас дарагія. Унучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч часта адпачывае ў “Санаторыі ім. К.П. Арлоўскага”, які знаходзіцца ў маляўнічым парку на ўскрайку нашага горада. Да гэтуль акрамя прозвішча апошняга гаспадара былога маёнтка – фон Гойер – пра гэтыя мясціны нічога не было вядома. Зацікаўленнасць, захаванасць і таямнічасць велічнага парку падштурхнулі Веру Данілаўну распачаць пошукі. Па звестках 1880-х гадоў, Качэрычы – сяло, цэнтр Качэрыцкай воласці, паштовая станцыя пры шляху з Бабруйска на Магілёў, за 23 вярсты ад Бабруйска, над ракой Ала, спадчына фон Гоера. У маёнтку Качэрычы дзве дзесяціны зямлі былі заняты англійскім паркам, які часткова захаваўся да нашых дзён. У 2022 годзе цэнтральнай бібліятэцы падаравана кніга “Сядзіба Качэрычы: шляхамі Ланеўскіх-Ваўкаў, фон Гоераў і іх нашчадкаў”. Сядзіба Качэрычы звязана з дваравымі родамі Ланеўскіх-Ваўкоў і фон Гоераў, – продкамі літаратараў, сярод якіх вядомая расійская пісьменніца-гумарыстка Надзея Тэфі. Кніга прадстаўлена на двух мовах – беларускай і рускай; аздоблена фотаздымкамі архіўных дакументаў. Надпіс Веры Данілаўны Міцкевіч: “У дар брашуру пра Кіраўск – Качэрычы, гаспадароў і нашчадкаў маёнтка. 9.12.2022 г. Ад аўтара. Мінск”.
Мacтaцкae cлoвa Яўгена Хвалея яскрава выяўляе жыццёдайную сувязь нашых нaцыянaльныx вытoкaў, паказае веліч нашых традыцый. Аўтар у сваіх творах пaэтызye poднyю зямлю, апявае веліч нашай Рaдзiмы, краіны, у якой ладам жывуць людзі многіх нацыянальнасцей. Яго кніга “Маёнтак” – ад слова МАЁ, а таксама і НАША: “Кіраўскай раённай бібліятэцы, на добрую памяць. Паэзія – душы выратаванне… Шчыра аўтар. 14.11.2022. г. Мінск”.
“Аб тых, хто піша для дзяцей” – паліцы гэтага раздзела прадставілі кнігі Уладзіміра Мазго. Маленькія чытачы бібліятэкі ведаюць паэта Уладзіміра Мазго па вясёлых вершах і казках, напоўненых любоўю да Радзімы, яе гісторыі, да беларускай прыроды. Кніжныя паліцы выставы ўпрыгожылі кнігі з подпісам для дзяцей: “Як жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Крыніцы паноў Ельскіх” з аўтографамі старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча, іх аўтара… Зацікавілі чытачоў сучасныя аповесці-казкі Вольгі Нікольскай. Раздзел прадстаўлен двума яе кнігамі: «Фей по имени Светик», і «Светик: путешествие в Сети». Вольга Уладзіміраўна Нікольская – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Імя гэтай пісьменніцы ўваходзіць у “Сборник для чтения в IV классе». Зазначу, што ў кнізе творы такіх тытанаў рускай класікі, як Аляскандр Пушкін, Сяргей Ясенін, Павел Бажоў, Фёдар Цютчаў. Героі яе кніг разумеюць, што дабрыня, спачуванне і імкненне дапамагаць адзін аднаму – тыя паняцці, без якіх у паўсядзённасці не абысціся. А самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага, і што трэба берагчы і шанаваць, – гэта сям’я, блізкія і родныя, сябры.
Я лічу, што выхаваўчыя, патрыятычныя магчымасці выставы “Песняры роднай зямлі” дазваляюць расціць крыстальніка на высокамастацкай літаратуры, якая расказвае аб светлым, чыстым, аб падзеях з гісторыі нашай радзімы.
Наталля Хлапкова, метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.