ПЕСНЯРА СВЯТОЕ ІМЯ

У дзень 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў Стайкаўскай сельскай бібліятэцы сумесна са Стайкаўскім сельскім Домам культуры праведзены час паэта “Песняра святое імя”.

Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.

Здзейснілі відэападарожжа ў дом-музей в. Вязынка, у Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы. Чытачы мелі магчымасць пачуць радкі са зборнікаў  “Мая малітва” і  “Спадчына”, а таксама самі пачытаць вершы паэта. Гучалі такія вершы, як “Спадчына”, “Алеся”  і інш. Потым гасцям мерапрыемства была прапанавана віктарына “Што мы ведаем пра Я. Купалу?”.

Да мерапрыемства аформлена выстава-партрэт “Славуты сын Беларусі”.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Выставка-память «Бессмертный книжный полк»

Уважаемые жители и гости агрогородка Стайки! Приглашаем Вас посетить выставку-память «Бессмертный книжный полк», приуроченную к …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой