“Пачастунак для цмока” аўтары Алена Масла і Ларыса Мятлеўская.
Кніга распавядае цікавую гісторыю для дзетак сярэдняга школьнага ўзросту.
Героі кнігі дзяўчаты Кунюся і Яніна, якія працуюць на радзівілаўскай кухне 19 стагоддзя, выпадкова апынуліся ў сучасным Мінску 21 стагоддзя. Пакуль дзяўчаты не вярнуліся дадому, чытачы даведваюцца пра шмат гістарычных цікавостак, знаходзяць простыя рэцэпты старабеларускай кухні і, галоўнае, раскрываюць сакрэт, як улагодзіць Цмока.
Этнографа Ларысу Мятлеўскую разам з творчай групай кулінарна-гістарычнага шоў «Беларуская кухня» мы можам пабычыць кожную суботу на тэлеканале «Беларусь 2» у новай экспедыцыі ў беларускую глыбінку. Яны наведваюцца да вяскоўцаў у пошуках аўтэнтычных рэцэптаў, даследуюць традыцыі нацыянальнай кулінарыі.
Таму у кнізе падаюцца рэцэпты сапраўдных беларускіх страў.
Алена Масла беларуская пісьменніца піша казкі для дзяцей і падлеткаў. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.