НОВОСТИ / Главная / Максім Багдановіч… гонар і слава беларускай літаратуры

Максім Багдановіч… гонар і слава беларускай літаратуры

“Ёсцъ паэты, якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч”.

Максім Танк

 

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Яго вершы даўно перакладзены на дзесяткі моў, пранізліва і тонка гучаць і ў нашы дні. “І тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька…” – знакамітыя радкі, якія сталі класікай і знаёмыя амаль кожнаму.

Вядомаму паэту, перакладчыку, публіцысту Максіму Багдановічу 9 снежня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння.

Бібліятэкі раёна падрыхтавалі   выставы, прысвечаныя юбілею беларускага класіка,  мультымедыйныя прэзентацыі, дзе дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў М. Багдановіча. На тэматычных выставах прадстаўлены зборнікі «Выбраныя творы», «Вянок», паэтычны зборнік “Пярсцёнак”, у які ўвайшлі творы з нявыдадзенных зборніка «Шыпшына», таксама творы аб жыцці і дзейнасці паэта, выставы дапаўнялі старонкі водгукі аб творчасці, фотадакументы  і нават ноты песень на вершы Максіма Багдановіча.

Шэрагам мерапрыемстваў адзначылі юбілей паэта  бібліятэкі раёна. Напрыклад, бібліятэкар Стайкаўскай сельскай бібліятэкі для сваіх чытачоў арганізавала літаратурную панараму “Яго творы з глыбінь душы”. На мерапрыемстве Кірыл Пятрэнка выдатна дыкламаваў вершы Максіма Багдановіча, а пасля ўсе прысутнічыя разам узгадвалі падзеіі з біяграфіі знакамітага класіка беларускай літаратуры.

Удзельнікі юбілейных вечарын, літаратурных гадзін знаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, слухалі яго паэтычныя творы, вершы, пакладзеныя на музыку ў выкананні ансамбля «Песняры», адказвалі на пытанні віктарын па творчасці паэта і шмат іншага.

У Кіраўскай цэнтральная бібліятэцы запланаваны паэтычны салон “Геній зямлі беларускай”, у Паўлавіцкай сельскай бібліятэцы  – літаратурная гасцёўня “Жамчужына нашай спадчыны” і паэтычны вечар “Я не выпадковы госць зямлі роднай” у Дабаснянскай сельскай бібліятэцы.

Алена Нікалаенка, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Концертная программа «Моя родная земля»

Библиотекарь филиала Мышковичская сельская библиотека приняла участие в концертной программе «Моя родная земля», приуроченной к …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой