НОВОСТИ / Дзень роднай мовы / Лiтаратурны марафон “З любоўю да роднага слова!”

Лiтаратурны марафон “З любоўю да роднага слова!”

У фiлiяле Жылiцкая сельская бiблiятэка да Мiжнароднага дня роднай мовы для вучняў 2 класа Жылiцкай сярэдняй школы быў праведзены лiтаратурны марафон “З любоўю да роднага слова!”.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі рабят з гiсторыяй свята роднай мовы, з кнігамі  беларускіх аўтараў, дзе гаворка ідзе аб пачуццях павагі і любові да сваей культуры, гісторыі, мовы.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова: удзельнікі чыталі свае любімыя вершы, спаборнiчалi ў конкурсах: “Паспрабуй, перакладзi”, “Прадоўжы прыказку”, “Пазнай твор па яго пачатку”.

Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай “У мове роднай – душа народа”.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

24 сакавіка – 77 год з дня нараджэння Уладзіміра Саламахі

«Усё адтуль, дзе Радзіма…» – гэта кніга роздумаў, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі нашага земляка, вядомага …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой