У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі «Разумныя канікулы» у філіяле Паўлавіцкая сельская бібліятэка прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна «Беларускія пісьменнікі дзецям».
Бібліятэкар падрыхтавала для дзяцей займальнае падарожжа па старонках кніг В.Віткі, Я.Коласа, Я.Купалы, А.Вольскага, У.Ліпскага, Э.Агняцвет. Падчас сустрэчы юныя чытачы пазнаёміліся з творчасцю беларускіх аўтараў і прынялі ўдзел у гучным чытанні вершаў і апавяданняў на роднай мове. Увазе прысутных прадстаўлены агляд кніжнай выставы «Чытаем роднае, беларускае». Беларуская кніга – гэта цікава і сучасна.