Жыві, мілы Колас.
Многа летаў, зімаў
З ясным сонцам побач
На зямлі радзімай
Я. Купала
Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратур
у. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца.
Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе 3 лістапада нарадзіўся славуты сын. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа.
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае,
Чым так прыкованы я.
Менавіта аб жыцці і творчасці знакамітага песняра Беларусі Якуба Коласа ішла размова на літаратурнай візітоўке “Залаты Колас беларускай нівы” прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння пісьменіка.
Вучні з цікавасцю праслухалі вершы “Адлёт жураўлёў”, “На рэчцы зімою”, Храбры певень”, прынялі ўдзел у віктарыне “Па старонках жыцця і творчасці”, конкурсах “Складзі назвы твораў”, “Блытаніца”, адгадалі рэбусы, дзе былі зашыфраваны назвы твораў пісьменіка, на прыканцы адбыўся конкурс на лепшага чытача вершаў Якуба Коласа.