НОВОСТИ / Год исторической памяти 2022 / ЗАПРАШАЕМ ДА КУПАЛЫ

ЗАПРАШАЕМ ДА КУПАЛЫ

Вам у спадчыну ад роду

Засталіся песні,

Каб быць вашай асалодай

У жыцця прадвесні.

                          Я. Купала

 

 

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Янка Купала – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. 7 ліпеня гэтага года споўнілася 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы (1882 – 1942) – класіка беларускай літаратуры, народнага паэта, драматурга, публіцыста.

У гэты дзень ў гарадскім парку прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Запрашаем да Купалы”.

Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі прысутным, чым вабіць паэзія Янкі Купалы, якая ўвасабляе ў сабе здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення. Гэта і характар беларускай нацыі, цярпімасць, працавітасць, любоў да роднай зямлі і, разам з тым, рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і Чалавека.

Нам засталася не толькі творчая спадчына Купалы, але і мясціны, звязаныя з ім. Людзі, зачараваныя самабытнай паэзіяй Янкі Купалы, з удзячнасцю наведваюць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” – творчую калыску песняра, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.

Пад час мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава «Купалаўскія чытанні», на якой размясціліся цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта,  яго знакамітыя творы і літаратура аб ім. Удзельнікі змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны і кожны для асалоды мог прачытаць вершы Янкі Купалы ўслых.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні “Янка Купала”, “Мой родны кут…”, “Спадчына”, “Малітва” і інш.

Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

20 ноября – 155 лет со дня рождения русской поэтессы и писательницы эпохи «серебряного века» Зинаиды Гиппиус

Зинаида Николаевна Гиппиус родилась 20 ноября 1869 года в Белёве Тульской губернии, в немецкой дворянской …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой