НОВОСТИ / Дзень роднай мовы / Гісторыка-літаратурная гадзіна «Як магілёвец буквар прыдумаў»

Гісторыка-літаратурная гадзіна «Як магілёвец буквар прыдумаў»

У “Паўлавіцкай сярэдняй школе імя Р.А. Худалеева” адбылася гісторыка-літаратурная гадзіна “Як магілёвец буквар прыдумаў”, прысвечаная дзейнасці аднаго з выдатных ураджэнцаў Магілёўшчыны – Спірыдона Собаля.

Бібліятэкар Паўлавіцкай сельскай бібліятэкі Ларыса Палевіч пазнаёміла з гісторыяй стварэння першага буквара на Беларусі, які выйшаў у Куцеінскай друкарні Спірыдона Собаля ў 1631 годзе.

Гэта помнік кніжнай культуры нашай краіны, які налічвае 395 год з дня выдання.

Пад час сустрэчы увазе рабят прадстаўлены слайды ілюстраванай панарама “Майстар кніжнай справы”, якія паглыбілі ўражанні ад знаёмства з выдатнай старонкай гісторыі беларускай асветы.

Таксама для знаёмства з асобай Спірыдона Собаля працавала выстава- прэзентацыя “Спірыдон Собаль – беларускі кнігадрукар і асветнік, ураджэнец Магілёва”.

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

24 сакавіка – 77 год з дня нараджэння Уладзіміра Саламахі

«Усё адтуль, дзе Радзіма…» – гэта кніга роздумаў, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі нашага земляка, вядомага …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой