НОВОСТИ / Библиотеки сети / Вынікі онлайн-акцыі #МОВАгучыць: перамагла родная мова!

Вынікі онлайн-акцыі #МОВАгучыць: перамагла родная мова!

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы дзяржаўная ўстанова культуры “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” правяла онлайн-акцыю #МОВАгучыць. Аб гэтым паведаміла дырэктар ўстановы Марына ЦВЯТКОВА.

Мэтай акцыі было выяўленне таленавітых чытачоў, прадастаўленне ім магчымасці для самавыяўлення; развіццё творчага патэнцыялу сярод жыхароў Кіраўскага раёна, павышэнне прэстыжу роднай мовы і прыцягненне насельніцтва ды чытання твораў беларускіх аўтараў. Прыняць удзел  у онлайн-акцыі #МОВАгучыць прапанавалася ўсім жадаючым.

Па ўмовах акцыі ўдзельнікам неабходна было запісаць відэаролік, дзе ўдзельнік чытае верш/прозу на беларускай мове. Відэаролік павінен быў  выкладзены на сацыяльных старонках: OK, VКонтакте ў  адкрытым доступе з хэштэгам #МОВАгучыць.

У акцыі прымалі ўдзел усе жадаючыя Кіраўскага раёна. Асобна хочацца адзначыць ўстанову адукацыі “Дзіцячы сад “Вясёлка” а/г  Мышкавічы”, выхаванцы якога прынялі найбольш актыўны ўдзел.Таксама “Дзіцячую бібліятэку-філіял”, намінантамі І ступені за лепшую работу з чытачамі у перыяд правядзення онлайн-акцыі #МОВАгучыць і Жыліцкую сельскую бібліятэку-філіял.

Сярод дарослых самыя актыўныя былі: Жанна Іваніцкая – загадчык УА “Дзіцячы сад “Вясёлка” а/г Мышкавічы”; Галіна Русецкая – дырэктар ГУА “Сярэдняя школа № 2 г. Кіраўска ім. К.П. Арлоўскага”, Вера Клыга, Любоў Лазаковіч, Галіна Спірыдонава – жыхары г. Кіраўска, Валянціна Герасімава, Таццяна Казлова – жыхары а/г Жылічы, Алла Караткова – ДУА “Філіял дзіцячай школы мастацтваў г. Кіраўска”.

Сярод дзяцей лепшымі былі: Ілья Прэнз – вучань ГУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа ім. Г.А. Худалеева”, Валерыя Сукора, Паліна і Вячаслаў Байковы, Савелій Раманаў – выхаванцы УА “Яслі-сад “Радуга” а/г. Мышкавічы”, Анастасія Пазднякова, Вераніка Рудак – вучаніцы ГУА “Сярэдняя школа № 1 г. Кіраўска”, Ірына Сямёнава дзіцячы сад №2 г.Кіраўска.

Удзельнікам былі ўручаны Дыпломы і падарункі. 

Мерапрыемства мела вялікае агульнаадукацыйнае і выхаваўчае  значэнне. Яно не толькі паглыбіла і пашырыла веды жыхароў аб роднай мове, але і спрыяла пашырэнню далягляду, развіццю іх творчай актыўнасці, а ў вучняў павысіла вучэбную матывацыю да вывучэння беларускай мовы. Любіце родную мову! У ёй наша мінулае, сучаснасць і будучыня!

Артыкул з раённай газеты “Кіравец”

Поделиться ссылкой:

Ещё на сайте

Литературно-познавательный час “Рождественские чтения”

В филиале Павловичская сельская библиотека для юных читателей прошёл литературно-познавательный час “Рождественские чтения”. Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Я согласен с Правилами пользования сайтом и Правилами пользования библиотекой